— Лічу, што такі разнастайны спектр маіх інтарэсаў і ведаў абавязкова будзе запатрабаваны ў нашай дзяржаве, — гаворыць дзяўчына, — бо я не збіраюся спыняцца ў сваім развіцці.
На ўчастак для галасавання Аксана прыйшла ў родную гімназію., дзе ей быў уручаны падарунак.
– Іду на рэферэндум , бо гэта абавязак кожнага грамадзяніна, тым больш маладога чалавека – прагаласаваць за будучыню сваёй краіны, — лічыць дзяўчына. — Вядома, выбіраць заўседы цяжка і адказна, але я спадзяюся, што на далейшае вырашэнне праблем моладзі, падтрымку маладзежных ініцыятыў. Ды і хочацца жыць, вучыцца і развівацца ў шчаслівай, квітнеючай дзяржаве!