Медаль - “За бездакорную службу”

Date 26.04.2022 Man
Comment 1837
Медаль - “За бездакорную службу”

Прыемная навіна ў гэтыя красавіцкія дні прыйшла ў атрад бярэзінскіх выратавальнікаў.

 

 

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2022 года №124 начальнік Бярэзінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Мін-скае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь” падпалкоўнік унутранай службы Мікалай Андрыевіч узнагароджаны медалём “За бездакорную службу” І ступені.

Важкая ўзнагарода ў Мікалая Віктаравіча не адзіная і рэдакцыя паспяшалася першай павіншаваць галоўнага выратавальніка раёна з чарговай узнагародай. Аднак гэта аказалася не так проста нават па тэлефоне.

– Зараз мне не да віншаванняў, – гаворыць Мікалай Віктаравіч, – у горадзе ліквідуем падтапленні па вуліцах Пралетарскай і Фрунзе. Аб’ём работ невялікі, але патрабуе намаганняў выратавальнікаў. А мы толькі ледзь-ледзь утаймавалі сітуацыю з паламі леташняй травы. Як бачыце, нам адпачываць і радавацца ўзнагародам часу няма.

Мілана ТРАПЯНОК.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Ноябрь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30