Мы жывем, пакуль помнім

Date 06.05.2022 Man
Comment 941
Мы жывем, пакуль помнім

Сёлета, у 2022-гі год – год гістарычнай памяці, гэта акцыя набывае яшчэ больш знамянальнае значэнне.

У Год гістарычнай памяці паўсюдна, як і раней, клопат і ўвагу, падтрымку адчуваюць ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны тылу. Гістарычная памяць – важнейшы фактар, які аб’ядноўвае народы, ключавое звяно непарыўнай сувязі пакаленняў, трывалы стрыжань нацыі.

Пакаленне дзядоў і прадзедаў – вялікае пакаленне, якое паказала ўсяму свету адданую вернасць і любоў да Радзімы, мужнасць і адвагу.

Са словамі падзякі за мір і святочнымі віншаваннямі да Дня Перамогі ўрачыстая дэлегацыя ад Бярэзінскага райвыканкама ў складзе старшыні Савета ветэранаў Анатолія Зябко, дырэктара Бярэзінскага ТЦСАН Алены Жолудзевай, начальніка абасобленай групы ваеннага камісарыята Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Максіма Клюева, начальніка МОБ Бярэзінскага РАУС Паўла Шышкевіча, памочніка пракурора Кірыла Бондара, галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяны Бакун наведала ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Сафію Пятроўну Стасевіч, Мікалая Васільевіча Ульянава, Галіну Іванаўну Магілка, удзельніцу Вялікай Айчыннай вайны Ганну Лаўрэнцьеўну Собаль, ветэрана тылу Анастасію Іванаўну Касаткіну.

Ім уручылі трохвугольныя канверцікі з віншаваннем ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, матэрыяльную дапамогу, прадуктовыя наборы. Спонсарамі выступілі Бярэзінскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання, ГА “Белая Русь”, ААТ “Біямалпрам”, “Евроторг”.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER