Дзень аховы працы ў “Першамайскім”

Date 26.05.2022 Man
Comment 618
Дзень аховы працы ў “Першамайскім”

Дзень аховы працы прайшоў сёння ў ААТ “Першамайскі”, на якім сабраліся кіраўнікі і спецыялісты па ахове працы сельгаспрадпрыемстваў раёна. Былі разгледжаны разнастайныя пытанні бяспекі на вытворчасці. З прамовамі выступілі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бярэзінскага райвыканкама Вольга Калячка, галоўурач Бярэзінскага РЦГЭ Вадзім Буйніцкі, намеснік начальніка Бярэзінскага РАНС Аляксандр Лагун.

Галоўны спецыяліст аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бярэзінскага райвыканкама Наталля Барысёнак азнаёміла прысутных з работай мабільнай групы райвыканкама ў перыяд студзень-красавік 2022 года, з асноўнымі і тыповымі парушэннямі, выяўленымі ў ходзе абследавання арганізацый аграпрамысловага комплексу, і іншымі пытаннямі.

Галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Ірына Бурая распавяла пра забеспячэнне бяспекі і папярэджанне няшчасных выпадкаў на вытворчасці пры правядзенні корманарыхтоўкі.

Інжынер па ахове працы ААТ “Першамайскі” Марыя Карповіч расказала пра выкананне правілаў аховы працы ў гаспадарцы.

Прысутныя прайшліся з экскурсіяй па тэрыторыі, азнаёміліся з умовамі працы работнікаў.

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER