На іх рахунку нямала выратаваных жыццяў, нястомная дзейнасць па прафілактыцы захворванняў і прапагандзе здаровага ладу жыцця, вялікая заслуга ў барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй. Тут працуюць шмат высокакваліфікаваных спецыялістаў і маладых медработнікаў, якія ўжо за непрацяглы час сваёй дзейнасці паспелі заслужыць аўтарытэт і павагу бярэзінцаў. Дзякуючы іх агульным намаганням у нас адступае боль, з‘яўляецца вера ў жыццё, не страчваецца надзея.
Высакародная справа барацьбы за жыццё заўсёды знаходзіць у нашых сэрцах пачуццё ўдзячнасці за гэтую няпростую працу, і мы часта шчыра паўтараем: “Дзякуй, доктар!” Не забудзьце сказаць гэтыя словы і заўтра: людзі ў белых халатах таго сапраўды заслугоўваюць.
– Дзякуй усім медыцынскім работнікам, ветэранам за вашу нялёгкую працу, – гаворыць галоўны ўрач райбальніцы Крысціна Крук. – Агульны наш поспех складаецца з укладу кожнага з нас. Жадаю вам, вашым блізкім здароўя, энергіі і дабрабыту.