Наша пазіцыя – за мір!

Date 16.08.2022 Man
Comment 448
Наша пазіцыя – за мір!

На двары жнівень. Гэты месяц для нас, беларусаў, стаў кропкай адліку новай эпохі жыцця грамадства. Тады, два гады назад, мы перажывалі не самыя лепшыя часы: наспявала канфліктая сітуацыя, якая магла прывесці да непрадказальных наступстваў. На плошчах Мінска праходзілі масавыя мітынгіз удзелам як прыхільніка дзеючага Прэзідэнта, так і сіл, якія імкнуліся да змены існуючага ўкладу жыцця.

На адным з іх, арганізаваным на цэнтральнай плошчы сталіцы, давялося пабываць і мне. Удзел у гэтым мерапрыемстве тады прыняў і наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, які заклікаў усіх беларусаў захоўваць спакой і ў імя захавання краіны і міру ў ёй.

Прайшло два гады. Нам удалося не скаціцца падобна суседняй Украіне ў багну канфлфіктаў і барацьбы з уласным народам. Нам удалося выстаяць і захаваць сваю дзяржаўнасць, свой суверэнітэт, не завесці народ да размежавання і не дапусціць краіну да таго, каб ёй кіравалі заходнееўрапейскія або заакіянскія лідары.

Беларусы заўсёды былі міралюбівай і памяркоўнай нацыяй са сваім менталітэтам, які мацуецца на ўласнай пазіцыі, выверанай не адным стагоддзем. Правату і правільнасць свайго выбару мы даказваем сваім жыццём і развіццём, у якім ніколі не было і не павінна быць варожасці і імкнення да вайны. Гэта пазіцыя і нашага Прэзідэнта, які заўсёды ратаваў і выступае зараз за захаванне міру. І на фоне сённяшняй абвостранай сітуацыі ў свеце мы яшчэ боьш павінны цаніць сваю незалежнасць і той курс, якім крочыць наша суверэнная дзяржава.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER