Жыць з памяццю аб мінулым

Date 04.10.2022 Man
Comment 986
Жыць з памяццю аб мінулым

Кацярына АЎРАМЧЫК, першы сакратар РК БРСМ:

Мемарыяльны комплекс “Хатынь” асацыіруецца ў сэрцы кожнага беларуса з памяццю пра мірных ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі ад рук фашыстаў, з’яўляецца напамінам аб тым, што падобнае ніколі не павінна паўтарыцца.

У Год гістарычнай памяці комплекс набывае для нас новае гучанне і ўспрыманне. І вельмі важна, што яго роля і значэнне ў працэсе захавання памяці аб мінулым знаходзяцца ў цэнтры ўвагі Прэзідэнта нашай рэспублікі Аляксандра Лукашэнкі. Яго нядаўні візіт у "Хатынь" і пастаўленая задача аднавіць комплекс і надаць яму новае жыццё і напаўненне – яскравае таму пацвярджэнне. Як бачым, у Беларусі шануюць і захоўваюць памяць пра мінулую вайну і панесеных у час яе ахвярах, не даюць знікнуць помнікам і манументам. А пакуль у нас жыве памяць, мы заўсёды будзем цаніць заваёваны мір і сваю незалежнасць.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER