У дзяцей павінны быць належныя ўмовы

Date 14.10.2022 Man
Comment 463
У дзяцей павінны быць належныя ўмовы

На рабочай нарадзе па актуальных пытаннях сацыяльнай сферы, што прайшла пад старшынствам намесніка старшыні аблвыканкама Івана Маркевіча, разглядалася пытанне міжведамаснага ўзаемадзеяння па прафілактыцы сямейнага недабрабыту, гібелі непаўнаўлетніх ад знешніх прычын.

На нарадзе прысутнічалі начальнік ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме, кіраўнікі ўсіх устаноў агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацый, устаноў спецыяльнай адукацыі. Па выніках нарады былі дадзены канкрэтныя даручэнні, якія з’яўляюцца аба-вязковымі да выканання.

Разглядалася некалькі сітуацый сямей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы з асобных раёнаў вобласці, у якіх, на вялікі жаль, былі дапушчаны трагічныя сітуацыі.

На нарадзе акрамя прадстаўнікоў устаноў сістэмы адукацыі прысутнічалі кіраўнікі міжведамасных службаў, якія дзейнічаюць у рамках дэкрэта №18 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, – гэта прадстаўнікі сістэмы аховы здароўя, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, следчага камітэта і камісіі па справах непаўналетніх.

Прадстаўнікі Дзяржынскага раёна і горада Жодзіна падзяліліся сваім вопытам работы па міжведамасным узаемадзеянні, расказалі і на канкрэтных прыкладах паказалі найбольш значныя формы работы з непаўналетнімі, якія гадуюцца ў сем’ях, што апынуліся ў цяжкіх сацыяльных умовах, падзяліліся вопытам укаранення названых практык у сваіх рэгіёнах.

Вопыт іх работы заслугоўвае ўвагі. І вядома ж, гэтая іх дзейнасць будзе ўзята на ўзбраенне педагогамі і ўпраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Бярэзінскага раёна.

Акрамя гэтага, была прааналізавана сітуацыя па кожным з раёнаў Мінскай вобласці па колькасці сямей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, па колькасці мнагадзетных сямей, якія апынуліся ў названым становішчы, і зразумела ж, па сітуацыі, якая прыводзіць да таго, што дзеці прызнаюцца маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

Сёння асноўная мэта міжведамаснага ўзаемадзеяння – гэта недапушчэнне стварэння сітуацыі ў сям’і, калі неабходна ў экстранным парадку адбіраць дзіця. Таму па даным напрамку ў Бярэзінскім раёне праводзіцца ўся неабходная работа. Дзейнічае каардынацыйны савет, на якім прысутнічаюць спецыялісты ўсіх міжведамасных службаў і ўпраўлення па адукацыі, каардынуецца і абагульняецца ўся інфармацыя па раёне, якая паступае сюды. Па кожным інфармаванні праводзіцца сацыяльнае расследаванне.

Калі аналізаваць работу на Бярэзіншчыне за 9 месяцаў, то ва ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме паступіла 114 інфармаванняў. Па выніках кожнага інфармавання праведзена сацыяльнае расследаванне, 46 з іх пацверджана. На 1 кастрычніка 111 непаўналетніх Бярэзіншчыны з 43 сямей знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Прычым, больш 70 працэнтаў гэтых сямей – мнагадзетныя.

Іван Маркевіч:"Такога больш не павінна паўтарыцца, трэба актывізавацца па ўсіх напрамках. У нас сёлета 328 дзяцей паўторна прызнаны асобамі, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Наша задача – абараніць іх".

Вельмі хацелася б спыніцца на такім моманце, які закрануў у час нарады Іван Станіслававіч Маркевіч. Ён датычыцца таго, што бацькі, якія не могуць або не хочуцць стварыць належныя ўмовы для сваіх непаўналетніх дзяцей (калі гаварыць пра Бярэзінскі раён, то такіх у нас 10), у сваёй пераважнай большасці не працуюць і пражываюць або за кошт дзіцячых дапамог, або за кошт сваякоў. А такога быць не павінна.

Таму ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і ўсе міжведамасныя службы ў рамках работы з сем’ямі, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, будуць прымаць усе меры, каб працаўладкаваць такіх бацькоў, каб яны мелі даход для стварэння належных і неабходных умоў для сваіх непаўналетніх дзяцей.

Стан, у якім утрымліваюцца непаўналетнія дзеці, знаходзіцца пад пільным кантролем, і гэтая работа будзе прадаўжацца на рэгулярнай аснове. Раўнадушных у гэтай справе няма і не будзе.


У чацвер адбылася відэанарада пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Мінаблвыканкама Івана Маркевіча на тэму міжведамаснага ўзаемадзеяння па прафілактыцы сямейных неспрыяльных ўмоў, гібелі непаўналетніх ад знешніх прычын. У абласной студыі ў абмеркаванні вострай тэмы прымалі ўдзел  кіраўнікі сістэмы аховы здароўя і адукацыі аблвыканкама, абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, следчага камітэта Мінскай вобласці, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Мінскага аблвыканкама. У раённыя студыі з гэтай нагоды прыбылі намеснікі старшыняў райвыканкамаў па сацыяльнай сферы, дырэктары школ. У цэнтры асаблівай увагі знаходзіўся трагічны выпадак гібелі дзяцей на пажары ў г. Барысаве. Час разабрацца, хто вінаваты і што неабходна рабіць, каб дзеці не гінулі.


Алеся ЦІТОВА,
начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER