- Вельмі трывожна ўсведамляць, што сёння свет сходзіць з розуму, вар’яцее, у ім рушацца ўсе сямейныя каштоўнасці. Перад намі паўстаюць няпростыя пытанні: “Якое месца займаем мы ў гэтым свеце, за якія каштоўнасці мы змагаемся, што нам дорага?”. У поўным хаосе свеце імя бацькі знікае з пашпартоў і наогул з жыцця як штосьці важнае. Людзі забываюць свае карані і не цэняць іх… На шчасце наш, беларускі лад, зусім іншы. Мы даражым нашымі бацькамі, мы даражым нашымі продкамі-пераможцамі, мы гэта ўсё захоўваем у сваёй памяці. І вось такі дзень, як дзень бацькоўства, - гэта яшчэ адзін доказ нашай памяці, нашых пачуццяў і шанавання інстытута сям’і і яго каштоўнасцей. Мы маем бацькоў, і менавіта нашы адносіны да іх рэгулююць наша жыццё.
А прагучалі гэтыя словы на гарадскім злёце-форуме “Бацька – кумір для сына”, які быў наладжаны ў суботу ў памяшканні раённай бібліятэкі ў рамках святкавання Дня бацькі. Нікога не паккінулі раўнадуўнымі цікавыя і захапояльныя расказы пра некаторыя сем’і бярэзінцаў і тую ролю, якую адыгрываюць у іх бацькі, а дакладней іменна таты. Нямала іх – плённых, творчых, адказных і мудрых, якія самым належным чынам будуюць свій лад у сям’і, гадуюць дяцей, падзяляюць жонкамі няпростыя клопаты выхавання будучай змены.
Хто ж прадстаў у якасці ганаровых бацькоў на гэтым мерапрыемстве? Думаю, што нікога з гэтых асоб прадстаўляць вялікай неабходнасці няма, бо кожны з іх добра вядомы бярэзінцам. Было прадстаўлена толькі пяць кіраўнікоў сямействаў. І прыйшлі яны не адны, а са сваім надзейным мужскім працягам – сынамі. Першым на ганаровую белую канапу доблесці бацькоўства быў запрошаны разам са старэйшым дзевяцігадовым Андрэем і гадавалым Цімафеем педагог, выкладчык замежнай мовы Аляксандр Керын. Групай падтрымкі ў зале была яго жонка з дачушкай. Імя наступнага таты ведаюць нават за межамі Бярэзіншчыны, бо Аляксандр Радзевіч – бацька пецярых дзяцей і разам з сям’ёй не толькі вядзе здаровы лад жыцця, а і ўдзельнічае ў многіх мерапрыемствах, у тым ліку і абласнога ўзроўню
З сынамі Андрэем і Уладзімірам прыйшоў на мерапрыемства прадстаўнік праваахоўных органаў Аляксандр Чалей. Не менш мужная прафесія і ў наступнага ганаровага таты – ратавальнік. Такое званне носіць бацька траіх сыноў –Данііла, Кірыла і Сяргея Макісм Някрасаў.
Акрамя Аляксандра Керына слаўны атрад педагогаў Бярэзіншчыны прадстаўляў і яшчэ адзін настаўнік – выкладчык царыцы навук матэматыкі, у нядаўнім мінулым дырэктар самай буйной сельскай школы ў раёне Міхаіл Маркоўскі. Яго сын Ілья – вучань выпускнога класа і вельмі ганарыцца сваім татам.
Шмат цёплых слоў прагучала ў той дзень у адрас не толькі названых бацькаў, а і ўсіх татуляў, якія не толькі даюць працяг нашаму жыццю, а і нясуць вялікую адкаазнасць за яго будучыню.
Кожны з герояў сустрэчы на памяць аб мерапрыемстве атрымаў памятны падурунак ад вядучай Тамары Круталевіч, старшыні райкама прафсаюза работнікаў адукакцыі і навукі Людмілы Толкач і старшыні раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Леаніда Купіча.
Зразумела, што колькасць выдатных бацькоў наа анашай малой радзіме не абмяжоўваецца толькі названымі асобамі. Іх намнога больш. І мы, канечне ж, не абыйдзем увагай і іх імёны.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.