Абмеркавалі змены ў Выбарчы кодэкс і праект Усебеларускага народнага сходу

Date 01.11.2022 Man
Comment 415
Абмеркавалі змены ў Выбарчы кодэкс і праект Усебеларускага народнага сходу

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Дзяніса Дзішука адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. Абмеркавалі дзве важныя тэмы: выкананне патрабаванняў Дырэктывы нумар 1 і змены ў Выбарчы кодэкс і праект Усебеларускага народнага сходу.

На першым месцы – дысцыпліна

З дакладам на тэму “Аб рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2014 г. №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” і аб стане работы па папярэджванні гібелі людзей ад знешніх прычын” выступіла намеснік старшыні райвыканкама Вольга Калячка.

– Калі звярнуцца да статыстыкі, то за 9 месяцаў бягучага года з арганізацый і устаноў горада і раёна за парушэнне працоўнай дысцыпліны было звольнена 75 чалавек, – адзначыла Вольга Васільеўна. – Зарэгістраваны 1 выпадак вытворчага траўматызма з цяжкімі наступствамі. На пастаяннай аснове ў арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы горада і раёна выязджаюць мабільныя групы па ахове працы. У сярэднім за адзін выезд такой групы выяўляецца каля 7 парушэнняў па ахове працы. Хочацца адзначыць, што выпраўленне парушэнняў не патрабуюць значных фінансавых затрат. Але кіраўнікі арганізацый, на жаль, не заўсёды выконваюць рэкамендацыі мабільных груп.

 

Грамадская бяспека

– Калі гаварыць пра правапарушэнні, то большая іх колькасць зарэгістравана на тэрыторыі горада. Павялічылася колькасць правапарушэнняў, якія былі здзейснены падлеткамі. Вырасла і колькасць фактаў хатняга гвалту. Паважаныя бярэзінцы, калі вы сталі ахвярай сямейнага насілля – не ўтойвайце, звяртайцеся да спецылістаў. У нас працуюць у райбальніцы псіхолагі, на базе ТЦСАН ёсць крызісны пакой. Вам акажуць кваліфікаваную дапамогу, – працягвала Вольга Васільеўна.

 

Прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў

За 9 месяцаў зарэгістравана 10 ДТЗ, у якіх загінуў 1 чалавек, 11 – атрымалі цялесныя пашкоджанні. Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДД прыцягнута 373 пешаходы. За перавышэнне хуткасці атрымалі штраф 407 чалавек, за ўпраўленне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення – 44, за язду без правоў – 160.

 

Гібель ад знешніх прычын

Ад знешніх прычын памерла 18 чалавек: 17 мужчын і 1 жанчына. Сярод прычын смяротнасці 4 – самагубствы. Таму неабходна яшчэ больш узмацніць прафілактычную работу ўсім суб’етам прафілактыкі. Асабліва – у сельскай мясцовасці.

 

Супрацьпажарная бяспека

Адзначаецца значны рост пажараў. На тэрыторыі раёна зарэгістравана 32 пажары, на якіх загінула 5 чалавек.

– І тут на першым месцы павінна быць прафілактыка. Таму неабходна узмацніць работу аглядавых камісій, – паставіў задачу Дзяніс Ігаравіч. – Таксама хочацца звярнуць увагу на праходжанне медыцынскіх аглядаў. Абавязкова кожнаму работніку прайсці медагляд. Кіраўнікам устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна на самым высокім узроўні трымаць дысцыпліну ў сваіх арганізацыях, не дапускаць парушэнняў.

Кожны можа прыняць удзел у абмеркаванні!

Разгледзелі таксама пытанне “Аб унясенні змяненняў у праект закона аб змяненнях Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і аб Усебеларускім народным сходзе”, інфармацыю па якому зрабіла таксама намеснік старшыні райвыканкама Вольга Калячка.

Вольга Васільеўна падрабязна расказала прысутным аб тым, якія тэзісы прапануецца адлюстраваць у дакуменце: прававы статус, кампетэнцыю, парадак фарміравання ВНС; правы і абавязкі дэлегата; прынцыпы і арганізацыйныя асновы дзейнасці.

Вольга Васільеўна таксама падкрэсліла, што гэту інфармацыю абавязкова трэба данесці да членаў калектываў арганізацый і прадпрыемстваў, уключыцца ў абмеркаванне і, па магчымасці, унесці свае прапановы.

Унесці свае заўвагі і прапановы па абодвух праектах можна да 2 лістапада ўключна. Дзеля гэтага па ўсёй краіне праходзяць круглыя сталы, дыялогавыя пляцоўкі і форумы.

Юлія БУКЕЛЬ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER