Сёлета яго пераможцам у прадстаўніцтве па найлепшых паказчыках як у рабоце, так і па валоданні дадатковымі ведамі, стала агент страхавы Ірына Атрошка. Яно і нядзіўна, бо за плячыма гэтага спецыяліста вось ужо 14 гадоў прафесійнага стажу, падмацаванага толькі высокімі вытворчымі паказчыкамі і глыбокім веданнем даручанай справы, яна – часты лідар спаборніцтва сярод сваіх калег і добра вядомы чалавек у жыхароў Бярэзінскага, Пагосцкага і Паплаўскага сельсаветаў, горада Беразіно, дзе ажыццяўляе сваю прафесійную дзейнасць.
У ліку тых, хто сёлета прэтэндаваў на званне лепшага супрацоўніка бярэзінскага прадстаўніцтва па выніках года, былі таксама агенты страхавыя Ірына Бельская і Наталля Шышонак. Яны таксама не навічкі ў калектыве, які вызначаецца сваёй стабільнасцю і тым, што тут не сустрэнеш выпадковага чалавека.
Сапраўды, працаваць у сістэме Белдзяржстраха зможа далёка не кожны, бо гэтая справа патрабуе ад чалавека не толькі выключнай прыстойнасці і працавітасці, а і глыбокага ведання фінансаў, псіхалогіі, умення працаваць з людьмі, што зусім няпроста.
Гэтымі якасцямі ў поўнай меры валодае і вядучы спецыяліст прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Бярэзінскім раёне Тамара Сапега. Больш за 30 гадоў таму назад прыйшла яна сюды сакратаром-машыністкай і сёння ўжо сама кіруе работай некалькіх агентаў страхавых, курыруе пытанні страхавых выплат, вырашае шэраг іншых задач і перадае свой багаты вопыт калегам.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.