Камуністы трымалі справаздачу

Date 13.12.2022 Man
Comment 474
Камуністы трымалі справаздачу

Учора, у рамках правядзення на працягу снежня справаздачна-выбарнай кампаніі  партыйных арганізацыях вобласці, адбыўся справаздачна-выбарны сход раённай партыйнай арганіацыі Камуністычнай партыі Беларусі. З інфармацыяй на ім аб праведзенай рабоце за справаздачны перыяд выступіла першы сакратар Вольга Калячка.

Яна спынілася на мерапрыемствах, якія прайшлі ў раёне з удзелам камуністаў, паведаміла  колькасны і якасны састаў членаў КПБ, а таксама акрэсліла задачы па далейшай дзейнасці і заваяванні ўплывовасці партыі ў грамадстве.

У ходзе выбараў першага сакратара на чарговы справаздачны перыяд члены партыі праявілі сваё аднадушша і прагаласавалі за кандыдатуру дзеючага першага сакратара Вольгі Калячка. А вось на пасаду другога сакратара райкама замест была выбрана Наталля Маеўская. Нязменным застаўся і састаў рэвізійнай камісіі. У яе ўвайшлі Рыгор Зяневіч і Вікторыя Лагоўская.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER