Ёсць людзі, якія, здаецца, ніколі не спяць, і заўсёды знаходзяцца на варце дзяржаўнай і прыватнай маёмасці. Гэта ахоўнікі. Між іншым, жыцці і лёсы многіх работнікаў беларускай міліыі цесна звязаныя з гісторыяй станаўлення службы аховы. Пагаворым сёння пра гэтую неабходную, знітаваную з грамадскім жыццём службу.
У мінулым
Для пачатку крышачку гістарычных звестак. Загадам УУС Мінаблвыканкама ад 17 снежня 1987 года №62 з падпарадкавання Чэрвенскага аддзялення пазаведамаснай аховы выведзена і ўтворана Бярэзінскае аддзяленне пазаведамственнай аховы пры аддзеле ўнутраных спраў Бярэзінскага райвыканкама з агульнай колькасцю 78 чалавек.
Па меры падключэння аб’ектаў на пульт аховы на аснове аўтамотапатрульнага нарада міліцыі арганізоўваюца маршруты начной міліцыі і ствараеца група затрымання пункта цэнтралізаванай аховы.
У снежні 1991 года загадам аб’яднання “Ахова” пры МУС Рэспублікі Беларусь Бярэзінскае аддзяленне пазаведамаснай аховы пры аддзеле ўнутраных спраў Бярэзінскага райвыканкама рэарганізавана ў Бярэзінскае раённае аддзяленне аб’яднання “Ахова” пры МУС Рэспублікі Беларусь.
У 1994 годзе ў Бярэзінскім раённым аддзяленні аховы быў уведзены ў эксплуатацыю новы адміністратыўны будынак, а неўзабаве з’явіліся вальеры і спецыялізаваная паласа для трэніроўкі сабак.
У выніку нарошчвання аб’емаў ахоўных паслуг і ўдасканальвання матэрыяльна-тэхнічнай базы ў 1995 годзе ў Беразіно нарады міліцыі пераходзяць на кругласутачнае нясенне службы. З гэтага перыяду паязляюцца новыя віды аховы – ахова кватэр, жылых дамоў прыватнага сектара і ажыццяўленне кантролю за трывожнымі кнопкамі, усталяванымі на розных аб’ектах.
У лютым 2004 года ў выніку адміністрацыйна-штатных пераўтварэнняў Бярэзінскае раённае аддзяленне было перайменавана ў Бярэзінскае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.
- Аналізуючы сёння станоўчыя вынікі работы аддзялення неабходна адзначыць тых, хто ўнёс важкі ўклад у развіццё і ўдасканаленне службы аховы на Бярэзіншчыне, літаральна пакінуў часцінку сябе. Гэта Мікалай Астапчык, Іван Цішкевіч, Анатоль Карканіца, Аляксандр Абазовік, Сяргей Гайдук, Сяргей Абрамовіч, Іван Ляшчанка і шматлікія іншыя, - дзеліцца меркаваннем начальнік Бярэзінскага аддзялення Дэпартамента аховы Данііл Тарацін. – У розныя гады на чале Бярэзінскага аддзялення былі Мікалай Толкач, Юрый Барысевіч, Расціслаў Дамашэвіч, Ігар Стэльмах, Артур Новікаў, Сяргей Вальчэўскі. Варта заўважыць, што і сёння ветэраны ахвотна дзеляцца жыццёвым і прафесійным вопытам з маладымі супрацоўнікамі, мы іх таксама не забываемся, цесна падтрымліваем узаемную сувязь.
Сёння
Штодзённай работы ў службе аховы хоць адбаўляй, парою хапае і нечаканасцей, і сюрпрызаў, аднак варта зазначыць: усе супрацоўнікі Бярэзінскага аддзялення Дэпартамента аховы дзейнічаюць у любой сітуацыі прафесійна і зладжана, не дапускаючы памылак, усе супраоўнікі – правераныя і надзейныя людзі, галоўнае, адказныя да маёмасці, якую ахоўваюць, эфектыўна спраўляюцца з абавязкамі. Дарэчы, толькі па горадзе ў нас на ахове налічваецца звыш 300 аб’ектаў рознай формы ўласнасці. З іх звыш 80 абсталяваныя трывожнай кнопкай. Маюцца пасты фізічнай аховы, дзе дзяжураць вартаўнікі, а таксама пасты міліцэйскай аховы, на якіх нясуць вахту міліцыянеры. У штаце Бярэзінскага аддзялення Дэпартамента аховы ёсць міліцыянеры, сярод якіх паставыя, міліцыянеры-вадзіцелі, міліцыянеры-кінолагі, работнікі вартавой аховы. У штаце маюцца нават уласныя электраманцёры – для ўстаноўкі сігналізацыі, усталявання і абслугоўвання камунікацыйных ліній і іншага.
Сярод лепшых супрацоўнікаў – міліцыянер-кінолаг прапаршчык міліцыі Анатоль Жораў, міліцыянер-вадзіцель старшына міліцыі Цімафей Сахончык, адным з лепшых настаўнікаў для маладых супрацоўнікаў дічыца міліцыянер групы затрымання Аляксандр Ермачонак, які мае дзяржаўную ўзнагароду – мядаль “За бездакорную службу ІІІ ступені”. Дзякуючы ёй не ўзнікае праблем у фінансава-гаспадарчай дзейнасці. Высока характарызуюцца інжынер групы сродкаў і сістэм аховы Сяргей Красоўскі, электраманцёр мантажнай групы Леанід Трапянок, дзяжурная пульта кіравання Тамара Шымановіч. Варта ўзгадаць і шмат іншых, хто ўносіць пачэсны ўклад у штодзённае функцыянаванне службы. Дарэчы, шмат часу тут удзяляецца і спартыўным заняткам, супрацоўнікі не раз станавіліся чэмпіёнамі і прызёрамі разнастайных абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах па розных відах спорту.
Жанчыны – у ахове
Калі хто падумае, што прысвяціць жыццё ахоўна дзейнасці справа выключна мужчынская, той моцна памыляецца. Шмат у службе задзейнічана і жанчын. Сярод іх і Людміла Казачонак, якая прыйшла працаваць амаль адразу пасля школы ў 1997 годзе.
Уладкавалася адразу на пасаду сакратара-машыніста, і спачатку думала, што работа часовая. Але так склаліся абставіны, што засталася у калектыве да сённяшняга дня. Дарэчы, у 2005 годзе пасада была перайменавана, і цяпер сціплая жанчына з’яўляецца старшым інспектарам па абароне дзяржаўных сакрэтаў.
- Па-шчырасці, тады ў мінулым і не думала, што лёс складзецца менавіта так, у свой час пасля заканчэння сярэдняй школы №2 атрымала спецыяльнасць аператара ЭВМ, потым уладкавалася ў ахову, а пасля мне спадабалася гэтая работа, прыемна сябе адчуваць часцінкай калектыву і быць на неабходнай і запатрабаванай грамадствам службе, - прызнаецца Людміла Уладзіміраўна.
У будучыню – з аптымізмам
Галоўныя мэты і задачы Бярэзінскага аддзялення Дэпартамента аховы засяроджаны на забеспячэнні маёмаснай бяспекі грамадзян і суб’ектаў гаспадарання, падтрыманню правапарадку ў зонах пастоў і маршрутаў патрулявання, развіццё і ўдасканаленню ахоўнай дзейнасці, пашырэнні сферы аказваемых ахоўных паслуг і іншае.
Дзякуючы прафесійным якасцям спрацоўніаў службы аховы, якія яны дэманстравалі на працягу 35 гадоў, можна ўпэўнена сказаць – у летапіс службы аховы будзе ўпісана яшчэ шмат слаўных старонак.
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота аўтара.