Ці задавальняюць асартымент тавараў і цэны ў магазінах горада?

Date 14.02.2023 Man
Comment 784
Ці задавальняюць асартымент тавараў і цэны ў магазінах горада?

Актуальныя пытанні, з якімі мы звярнуліся да бярэзінцаў

Уладзімір НАГЛЫ, пенсіянер:

- Асартымент тавараў у нас неблагі, задавальняе і якасць.

У нашых магазінах і дзяр-жаўных, і ў прыватных гандлёвых сетках хапае ўсяго ўдосталь. Можна выбраць тавары і для дарослага чалавека, і для дзяцей. Стараюся купляць неабходныя рэчы, харчовыя тавары, хлебабулачныя вырабы, малочныя прадукты. Наконт цэн скажу, што яны ніколі чалавека не задавальняюць, якіх бы там памераў ні была пенсія… Зразумела, ад паходаў у магазін нікуды не дзенешся, асабліва калі там багаты выбар. Калі коратка, асартыментам тавараў цалкам задаволены.

 

Дзмітрый ЖУКОЎСКІ, жыхар Беразіно:

- У Беразіно ўжо столькі магазінаў, што не ведаеш, у які ісці. Канешне, асартымент тава-раў задавальняе. У бярэзінскіх магазінах дастаткова ўсяго. Наогул і ў дзяржаўным гандлі, і прыватных гандлёвых сетках выбар тавараў вельмі добры. Можна выбраць і адзенне, і абутак. Вельмі радуе, калі рэчы, якія набываеш, па якасці адпавядаюць свайму кошту. Цэны ўжо ўрэгулявалі на сацыяльна-значныя тавары, што несумненны плюс, бо даводзіцца рэгулярна купляць і хлеб і малако, і астатняе. Карацей, сітуацыя задавальняючая.

 

Між іншым, пра цэны

- Прафсаюзы праводзяць мані-торынг цэн штомесячна з 2016 года. Звычайна гэта з 20 па 25 чысло кожнага месяца, - зазначыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан. – Дадзеныя адпраўляюцца ў Федэрацыю Прафсаюзаў Беларусі. Мы адсочваем асартыментны пералік, тэрміны прыдатнасці.

 

Акрамя ўсяго, з кастрычніка 2022 года ў рамках выканання дырэктывы №10 ад 6 кастрычніка 2022 “О недопустимости роста цен” праводзіўся маніторынг у складзе мабільнай групы, у ходзе якой праводзіліся мерапрыемствы па недапушчальнасці неабгрунтаванага росту цэн.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER