Жаночы калектыў Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях

Date 07.03.2023 Man
Comment 349
Жаночы калектыў Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня цудоўная палова калектыва ратавальнікаў Бярэзіншчыны прымала віншаванні ад мужчын-саслужыўцаў. Нямала душэўных і пранікненых слоў сказаў для жанчын начальнік райаддзела Іван Сяргеевіч Мазанік.

Кожная з жанчын аддзела заслугоўвае асобнага расповеду.

Інспектар прапаганды капітан унутранай службы Вольга ЕРМАКОВА служыць у аддзеле з 2013 года. Нядаўна яна адзначыла своеасаблівы юбілей – 10 год службы ў радах ратавальнікаў. Вось што яна расказвае пра сябе:

– Спачатку была работа дыспетчарам, зараз – у прапагандзе. Гэтая пасада патрабуе многае:  умець гутарыць з людзьмі любога ўзросту і сацыяльнага статусу, быць арганізатарам, фатографам, рэжысерам, журналістам, нават у пэўным сэнсе бухгалтарам. А яшчэ – весці цэлы стос справаздачных дакументаў. У каторы дзень і з дзясятак кіламетраў па рабоце прыходзіцца на нагам выходжваць. Так, служба нялегкая, але ж цікавая: увесь час сярод людзей. Падабаецца працаваць з моладдзю – пачынаючы ад урокаў бяспекі ў школах і заканчваючы абласнымі мерапрыемствамі Беларускай маладзежнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.

Дыспетчар старшы прапаршчык унутранай службы Наталля КІСЯЛЁВА – гонар і ўпрыгожванне каравула №2 аддзела. Невычэрпны аптымізм і яркая ўсмешка – тое, што адрознівае гэтую дзяўчыну. А яшчэ найвышэйшы прафесіяналізм, з якім яна робіць сваю справу. Гэтыя словы пацвярджаюцца фактам: Наталля Канстанцінаўна - лепшы дыспетчар Мінскай вобласці у 2019, 2020, 2022 годах, а таксама годны прадстаўнік сталічнай вобласці на рэспубліканскім конкурсе ў 2019 і 2022 гадах. Вось што яна расказвае пра сябе:

–          Працую ў аддзеле з 2015 года. Мая дзяжурная змена – сапраўды родныя людзі для мяне: я ведаю, што я заўжды знайду ў іх падтрымку і дапамогу. У вольны час люблю займацца аэробікай і гатаваць незвычайныя стравы, нядаўна ўсур’ёз занялася вывучэннем англійскай мовы. Калектывам сваім ганаруся і не хацела б памяняць ні на які іншы – у нас працуюць дружныя і вяселыя людзі, з якімі легка вырашаць самыя розныя службовыя задачы.

Прапаршчык унутранай службы Лідзія Геннадзьеўна ВАСІЛЬКОВА служыць дыспетчарам у каравуле №3 з 2014 года. Штогод яна годна “адваёўвае” гонар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на спаборніцтвах раённага і абласнога этапаў па лыжным спорце, тэнісе, плаванні. Муж і дзве дачкі-прыгажуні – тыя людзі, што падтрымліваюць Лідзію Геннадзьеўну ва ўсіх яе задумках і планах. Запытаемся ў яе, чым ей дарагая служба, якія есць цяжкасці:

–     Дарагая тым, што разам рабім адну патрэбную людзям справу. Так, яна нялегкая. Кожны званок на лінію 101 вымучае сэрца біцца часцей, бо дзесьці, магчыма, вырашаецца чыйсьці лёс… Чаму пайшла служыць? Гэта цікава, незвычайна, разам з тым адказна і няпроста. Падабаецца дапамагаць людзям, быць удзельнікам вялікай і дружнай сям’і ратавальнікаў. А пра цяжкасці ў свята гаварыць не хочацца. Цяжка не спаць суткі, калі пажар ноччу, - усміхаецца Лідзія.

Вольга МЕЛЬНІКАВА працуе ў аддзеле інспектарам справаводства больш за іншых жанчын - ажно з 1994 года. Вось што давялося даведацца ў Вольгі Васільеўны пра яе работу:

–       Важкі аб’ем справавадства ляжыць на маіх плячах: правільна весці документы, своечасова прыняць і адправіць бумагі, зарэгістрыраваць дакумент, трымаць у парадку архіў… Тут патрабуецца ўважлівасць, адказнасць, выканаўчасць, нават стрэсаўстойлівасць.  Калектыў свой люблю і паважаю. Прыйшлося працаваць пры розным кіраўніцтве аддзела: хачу сказаць, што ніколі не было жадання пакінуць сваю пасаду, бо заўжды у калектыве працаваць было камфортна, хоць цяжкасцей хапала і раней, і зараз.

Жаночы калектыў Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях віншуе са святам усіх жанчын, чыя работа звязаная са службай ратавання і жадае ім усмешак, прыгажосці, сямейнага дабрабыту і моцнага здароўя!

 
Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER