«Жанчына года — 2022»

Date 17.03.2023 Man
Comment 716
«Жанчына года — 2022»

Сёння ў Барысаве адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ХV абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2022» .

У мерапрыемстве прыняла ўдзел і дэлегацыя Бярэзінскага раёна на чале са старшынёй  раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Аленай Драніцай.

У зале Палаца культуры імя М.Горкага сабраліся лепшыя з лепшых, таленавітыя, прыгожыя сучасныя жанчыны, якія спалучаюць у сабе і пяшчотную матулю, і выдатнага работніка. На ўсё яны знаходзяць час.

Адкрыла цырымонію старшыня Мінскай абласной арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын", старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Тамара Красоўская:

– "Беларускі саюз жанчын" – гэта арганізацыя, якая аб'ядноўвае сёння тысячы удзельніц пад адзіным сцягам міру і стварэння, любові і надзеі. У гэтай зале сабраліся лідары, лідары грамадскіх арганізацый у сваіх рэгіёнах, патрыёты нашай краіны.

Сёння роля "Беларускага саюза жанчын" незаменная, мы заўсёды ўдзельнічаем у грамадска-палітычным, культурна-эканамічным жыцці нашай краіны і заўсёды на перадавой. Таму што мы жанчыны нясем у сваёй душы свет, дабро і любоў. Мы заўсёды падтрымліваем кіраўніка нашай дзяржавы і заўсёды разам. І калі трэба, станем на абарону нашага свету, таму што мы ўсе міратворцы!

25 яркіх, заслужаных жанчын Мінскай вобласці прадставілі заяўкі на ўдзел у намінацыях: «Паспяховы кіраўнік», «Актыўная грамадзянская пазіцыя», «Сэрца аддаю людзям», «Матчына слава», «Гаспадыня вёскі», «Духоўнасць і культура», «Не старэюць душой ветэраны», «Ганарымся і памятаем».

Прэстыжнага звання «Жанчына года Міншчыны — 2022» удастоены 11 жыхарак цэнтральнага рэгіёна. У гонар іх – грандыёзнае свята з кветкамі і падарункамі. Пазіцыя ў конкурсу нязменная - адзначыць іх ролю ў грамадстве, уклад у развіццё краіны.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER