Так, першай да супрацоўнікаў рэдацыі звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Вольга Калячка. Акрамя шчырых слоў віншаванняў яна ўручыла падзякі старшыні райвыканкама карэктару рэдакцыі Зінаідзе Гурэцкай і галоўнаму бухгалтару Святлане Афанасьевай.
Дарэчы, у Святланы Мікалаеўны сёння была двайная нагода прымаць віншаванні – і з Днём друку, і з днём нараджэння. Віншавала Святлану Афанасьеву і дзячыла за вялікую актыўнай на ніве прафсаюзнага жыцця раёна старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры культуры, інфармацыі, спорту і турызму Наталля Дубовік, уручыўшы ёй грамату галіновага абкама прафсаюза.
У ліку гасцей рэжакцыі таксакма былі старшыня раённай арганізацыйнай структуры грамадскага аб’яднання Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Алег Купіч, першы сакратар РК БРСМ Кацярына Аўрамчык, кіраўнік натарыяльнай канторы Бярэзінскага раёна Генадзь Жаўронак і Бярэзінскага аддзялення дэпартамента “Аховы” Данііл Тарацін, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Алена Жолудзева.
Святочны прыўзняты настрой усім ствараў сваімі цудоўнымі песнямі наш знакаміты Міхаіл Папруга.