Спартыўных спраў героі

Date 18.05.2023 Man
Comment 1245
Спартыўных спраў героі

Перамогі і рэкорды, каманднае першынства і запамінальныя фінішы – усё гэта дэманструюць і нашы землякі-спартсмены. Сааўтарамі медалёў, дыпломаў разам з іх уладальнікамі з’яўляюцца і трэнеры. Але не толькі спорт высокіх дасягненняў падуладны прадстаўнікам гэтай прафесіі. Яны яшчэ і настаўнікі фізічнай культуры – клапоцяцца, каб падрастаючае пакаленне расло здаровым, спрытным, дужым, загартаваным, дыктуюць грамадству трэнд на актыўны лад жыцця і дбаюць пра шчаслівую будучыню нацыі.

Штогод з 1998 года наша краіна адзначае Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту. Гэта свята лічаць сваім большасць беларусаў, бо ў нашай краіне надаецца вялікая ўвага здароўю людзей, развіццю спорту, што з’яўляецца прыярытэтным напрамкам сацыяльнай палітыкі. Наша краіна па праве лічыцца спартыўнай. Лепшае пацвярджэнне гэтаму - поспехі нашых спартсменаў на спаборніцтвах, за якімі стаіць нястомная праца многіх людзей.   

Таму шчыра і душэўна было на мерапрыемстве з нагоды гэтага свята ў СШ №2 горада, не заціхалі крыкі “Брава” і гучныя апладысменты ў адрас узнагароджаных. Тут у сваё прафесійнае свята сабраліся работнікі фізічнай культуры, спорту і ветэраны галіны на ўрачыстае ўшанаванне. Са словамі віншавання да іх першай звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Вольга Калячка. Яна не толькі павіншавала прадстаўнікоў галіны са святам, але і высока адзначыла ўклад кожнага работніка ў справу ўмацавання здароўя і развіцця фізічнай культуры. А яшчэ Вольга Васільеўна ўручыла падзякі райвыканкама лепшым работнікам фізкультурнай галіны. Сёлета імі сталі настаўнік фізічнай культуры і спорту Бярэзінскай гімназіі Мікалай Міхалёў, кіраўнік фізічнай культуры дзіцячага садка № 2 горада Анжэла Капуста і намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Бярэзінскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Таццяна Булойчык.

Не з пустымі рукамі прыйшла на свята сапраўдных аматараў спорту, прыгажосці і здароўя і начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Цітова. Яна ўзнагародзіла Граматамі і падзякамі упраўлення вялікі атрад настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя, кіраўнікоў фізічнай культуры дашкольных устаноў, інструктараў – метадыстаў фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный”, работнікаў турыстычнага цэнтра “Юнацтва” і Бярэзінскай спецыялізаванай школы алімпійскага рэзерву.

Ды і іншыя госці прыйшлі на свята з падарункамі. Так, начальнік РАУС Андрэй Заяц уручыў падзяку дырэктару фізкультурна-аздараўленчага цэнтра”Лазурный” Валерыю Вальчэўскаму, а начальнік РАНС Іван Мазанік - падарунак Алесі Цітовай.

 

      

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Івана ЖУКОЎСКАГА.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER