Адказная місія работнікаў культуры

Date 07.10.2023 Man
Comment 1842
Адказная місія работнікаў культуры

Культура Бярэзінскага краю – багатая і насычаная сваімі традыцыямі, звычаямі, гістарычнымі помнікамі. Наш абавязак – захаваць гэтую спадчыну, перадаць яе наступным пакаленням за кошт правядзення свят, конкурсаў, канцэртаў, абрадаў, аднаўлення ўзораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і рамёстваў.

– Так, перад намі, работнікамі культуры, стаіць нямала задач, для вырашэння якіх намаганнямі мясцовых органаў улады ствараюцца належныя ўмовы. Да паслуг бярэзінцаў і гасцей нашага рэгіёна заўсёды адчынены дзверы раённага цэнтра культуры, раённай бібліятэкі, якая не так даўно набыла новае аблічча, раённага цэнтра рамёстваў, дзіцячай школы мастацтваў, маладзёжнага цэнтра, шэрагу сельскіх устаноў культуры – гаворыць начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Лучанок.

– Бярэзіншчына багатая сапраўднымі культурнымі брэндамі. Гэта абрад “Цягнуць Каляду на дуба”, які з’яўляецца гісторыка-культурнай нематэрыяльнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь, самая вялікая ў свеце лыжка-цмок, тэатральны фестываль “Бярэзінская рампа”, сямейна-абрадавы калектыў “Радзіна”, памятныя мясціны, звязаныя з жыццём славутых мастакоў, вучоных і пісьменнікаў.

Гэты спіс можна працягваць і далей, бо, сапраўды, культурнае жыццё ў нашым раёне не заціхае, заўсёды бруіць і радуе талентамі, знаходкамі і майстэрствам сваіх жыхароў.

Іменна нам выпала гэтая важная і адказная місія. І кожны з нас, тых, хто мае дачыненне да культуры, заўсёды з гонарам будзе выконваць сваю работу, услаўляючы родны край і мілую Бярэзіншчыну.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ,

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER