Падрастае дастойная змена

Date 18.01.2024 Man
Comment 647
Падрастае дастойная змена

Так смела можна сказаць пра выконваючага абавязкі начальніка дзяжурнай змены ПАСЧ-1 г. Беразіно Сяргея Раманоўскага, які не так даўно замяніў на гэтай пасадзе ветэрана службы выратавання Аляксандра Карабінеўскага.

У РАНС Сяргей – чалавек не новы, мае за плячыма стаж работы і неабходныя веды, якія гартаваліся не толькі гадамі службы, а і рэгулярнымі трэніроўкамі і вучэннямі.

Шлях у выратавальнікі мужчына выбраў невыпадкова. Захапленне прафесіяй адважных яму перадаў сусед Дзмітрый Няборскі. Думаю, вы памятаеце імя гэтага выратавальніка, які ў адказны момант тушэння пажару загінуў пры выкананні абавязкаў. Але ў РАНС Сяргей трапіў не адразу.

Спачатку закончыў Жодзінскі палітэхнікум, адслужыў у арміі, пасля чаго вярнуўся на Бярэзіншчыну і паспяхова прайшоў адбор у выратавальнікі. Але і тут не абышлося без праблемы: вакантных пасад на той час не было, і маладому мужчыну давялося пайсці працаваць на сырзавод.

І вось ужо шэсць гадоў Сяргей Раманоўскі паспяхова змагаецца з пажарамі і іншымі надзвычайнымі здарэннямі. Па яго падліках, удзел давялося прымаць у тушэнні больш як сарака пажараў.

- Самая галоўная праблема, з-за якой узнікаюць узгаранні, - расказвае ён, - гэта людская халатнасць. Незатушаная цыгарэта або кінутая запалка, абы-як зробленая электраправодка або свавольства з агнём… Гэты пералік можна працягваць доўга. А вынік вы ведаеце самі. Вось і набіраюць у роспачы 101. І мы, вядома ж, не пакідаем нікога без дапамогі, бо заўсёды гатовы выканаць свой доўг.

А пра тое, што ў Бярэзінскім РАНС працуюць сапраўдныя прафесіяналы, сведчыць той факт, што каманда першага каравула аддзела ў праводзімых Мінскім абласным упраўленнем Міністэрства па надзвычайных сітуацыях конкурсе “Лепшая рукаўная база” заняла першае месца. У ліку каманды выступаў і Сяргей Раманоўскі.

Так што прафесіяналізм бярэзінскіх выратавальнікаў мае сваё годнае пацвярджэнне.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Рубрики: