У тым, што яна будзе станоўчай, пераконваюць і паказчыкі сёлетняга жніва, вынікі якога мы будзем разам падводзіць на раённым свяце дажынак 7 верасня ў в. Арэшкавічы.
Ды і фотаздымкі, якія дасылаюць чытачы на конкурс “Наш багаты ўраджай” таксама сведчаць аб тым, што на Бярэзіншчыне нямала руплівых гаспадароў, якім ёсць чым пахваліцца. Першага верасня за зборам «ураджаю ведаў» адправяцца і школьнікі.
Няхай у кожнага ўраджай будзе багатым. І няхай будуць у ім не толькі вырашчаныя садавіна і гародніна, збажына і дары лесу, а і добрыя ўчынкі, старанная праца, міласэрнасць і імкненне да лепшага. Гэтыя якасці, якія кожны з нас збірае ў восень свайго жыцця, - самы каштоўны ўраджай.