Шаноўныя бярэзінцы! Дарагія землякі!

Date 31.12.2024 Man
Comment 72
Шаноўныя бярэзінцы! Дарагія землякі!

Ад усёй душы віншую вас з надыходзячымі святамі Новага года і Нараджэння Хрыстова!

Кожны раз напярэдадні гэтых свят кожны з нас падводзіць вынікі мінулага года і робіць планы на будучы перыяд. Упэўнены, што кожны з вас завяршае 2024 год добрымі вынікамі, можа ганарыцца дасягнутым і сваім асабістым укладам у агульную справу працвітання нашай дзяржавы.

Няхай і надыходзячы год акажацца для вас не менш плённым, багатым на падзеі і ўражанні, прынясе задавальненне ад вынікаў працы і прымножыць ваш дабрабыт. Няхай стане ён для вас не толькі часам праяўлення актыўнай жыццёвай пазіцыі ў час правядзення 26 студзеня выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а зможа больш яскрава раскрыць ваш творчы патэнцыял, вашу вартасць і адданасць роднай зямлі. Няхай і надалей будуць трывала-непахіснымі нашы рады ў будаўніцтве грамадства, захаванні міру, захаванні і перадачы падрастаючым пакаленням спадчыны і культуры нашых продкаў. Няхай вашы планы і мары будуць вялікімі і смелымі і няхай на іх ажыццяўленне вам хопіць сіл і падтрымкі тых, хто знаходзіцца побач, можа прыйсці на дапамогу ў любы час і падзеліць ваш поспех.

Новы год – гэта перш за ўсё сямейнае свята. Таму няхай у вашых сем’ях заўсёды пануюць цяпло і згода, павага да старэйшых пакаленняў і бязмежныя магчымасці для раскрыцця юных талентаў. Мірнага неба вам, моцнага здароўя, дабрабыту, веры ў перамогу дабра і выдатнага святочнага настрою!

Андрэй САКАЛОЎСКІ,
старшыня Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER