Большасць з тых, хто мужна і смела прайшоў шляхамі барацьбы з фашыстамі і дарогамі вызвалення Радзімы ад карычневай чумы, даўно ўжо спачылі вечным сном, далёка адышлі ў нябыт. Але памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра слаўны подзвіг продкаў не павінна згаснуць, дзеля прыкладу іншым пакаленням, як узор адданасці роднаму краю, шчырага ахвяравання ўсім, нават уласным жыццём, дзеля шчасця і дабрабыту сваёй Радзімы.
Выхад гэтага матэрыяла прымеркаваны да святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі і з’яўляецца данінай глыбокай павагі да савецкіх салдат, ураджэнцаў і жыхароў Бярэзіншчыны, якія цаной свайго жыцця выратавалі свет ад жудасцей фашызму, мужна і адважна абаранілі мір, спакой і незалежнасць роднай зямлі.
Гісторыя ўзнікнення ўзнагароды
Ордэн Славы – ваенны ордэн СССР, заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 лістапада 1943 г. 13 лістапада 1943 г. было падпісана першае ўзнагароджанне ордэнам Славы ІІІ ступені. Загад аб узнагароджанні ордэнам Славы ІІ ступені быў падпісаны 10 снежня 1943 г., ордэнам Славы І ступені – 22 ліпеня 1944 г.
Ордэн Славы мае тры ступені, з якіх ордэн вышэйшай ступені – залаты, II і III – сярэбраныя. Гэтыя знакі адрознення маглі быць уручаны за асабісты подзвіг на поле бою, выдаваліся ў парадку строгай паслядоўнасці – спачатку трэцяй, затым другой і, нарэшце, першай ступенню. Узнагароджанне ордэнам Славы адбывалася Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.
У 1967 г. і 1975 г. былі ўведзены дадатковыя льготы поўным кавалерам ордэна Славы, што зрабіла іх роўнымі ў правах з Героямі Савецкага Саюза.
Агульная колькасць узнагароджаных
Узнагароджанне ордэнам Славы працягвалася з лістапада 1943 г. да лета 1945 г. За гэты перыяд кавалерамі ордэна Славы ІІІ ступені сталі 980 000 чалавек, ІІ ступені – 46 000 чалавек, І ступені, г.зн. поўнымі кавалерамі ордэна, – 2 562 чалавекі. Сярод поўных кавалераў – 4 Героі Савецкага Саюза, 4 поўныя кавалеры Ордэна Славы – жанчыны.
Узнагароджваліся
Ордэнам Славы ўзнагароджваюцца асобы радавога і сяржанцкага складу Чырвонай Арміі, а ў авіяцыі і асобы, якія маюць званне малодшага лейтэнанта, што праявілі ў баях за Савецкую Радзіму слаўныя подзвігі адвагі, мужнасці і бясстрашнасці. Уручаўся толькі за асабістыя заслугі, воінскія часці і злучэнні ім не ўзнагароджваліся. Ордэнам Славы з’яўляўся сімвалам воінскага подвігу простага Савецкага Салдата.
Баявы шлях кавалераў ордэна Славы – ураджэнцаў і жыхароў Бярэзінскага края
Ахрамовіч Адам Антонавіч
Нарадзіўся ў 1919 г. ва ўрочышчы Аўгустова Пагосцкай воласці.
У РСЧА з 06.07.1944, прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. Радавы 1095 сп 324 сд 50 А, кулямётчык ручнога кулямёта. Беспартыйны.
З Узнагароднага ліста: “У баях 12.02.1945 г. першым уварваўся з ручным кулямётам ў распалажэнне праціўніка і агнём кулямёта знішчыў да 15 салдат праціўніка”.
Мае ўзнагароды: 23.03.1945 ордэн Славы ІІІ ст., 09.05.1945 медаль “За Перамогу над Германіяй”.
Двойчы паранены: 12.08.1944 пад крэпасцю Асавец, 07.05.1945 асколкам паранены ў плячо.
Ахрамовіч Іосіф Антонавіч
Нарадзіўся ў 1909 г. у в. Новая Князеўка Белічанскай вол.
У РСЧА з ліпеня 1944 г., прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. У Айчыннай вайне са жніўня 1944 г. Радавы 1270 сп 385 сд. Сапёр. Беспартыйны.
З Узнагароднага ліста: “Пры фарсіраванні р.Одэр у раёне г.Шведт размініраваў мост, па якім прайшла пяхота і атакавала праціўніка. Пры выкананні задання быў лёгка паранены, але не пакінуў поле боя і толькі пры паўторным раненні накіраваўся ў санчастку”.
Мае ўзнагароды: 15.05.1945 г. ордэн Славы ІІІ ст. 31.03.1945 медаль “За адвагу”.
Прапаў без вестак у красавіку 1945 г.
Афнагель Вячаслаў Іванавіч
Нарадзіўся ў 1902 г. у в.Пчалінск Мачаскага с/савета.
У РСЧА з 1944 г., прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. Радавы 350 сп 96 сд. Стралок 4 стралковай роты.
З Узнагароднага ліста: “14 студзеня 1945 г. пры прарыве ўмацаванай варожай абароны ў раёне в.Заклічава ў складзе аддзялення пад моцным агнём праціўніка пераадолеў агароджу з дрота і дасягнуў першай лініі варожых траншэй. У ходзе боя быў паранены, але не пакінуў поле боя да выканання пастаўленай мэты”.
Мае ўзнагароды: 09.02.1945 ордэн Славы III ст., 12.12.1944 медаль «За баявыя заслугі», 09.05.1945 медаль «За Перамогу над Германіяй».
Паранены 31.08.1944, 02.09.1944, 14.01.1945.
Баранаў Міхаіл Аляксеевіч
Нарадзіўся ў 1919 г. у с.Капланцы Пагосцкай воласці.
У РСЧА з 1939 г., прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. У Айчыннай вайне з 1941 г. 876 сп 276 сд 4 УкрФ. Сяржант.
Удзельнічаў у баях у Харкаўскім напрамку 1941 г., Сталінградзе 1942-1943 г., у Бранскім напрамку з чэрвеня 1943 г. і 4 Украінскі фронт са жніўня 1943 г.
З Узнагароднага ліста: “За час наступальных баёў з 14.04. па 25.04.1945 г. бесперапынна вёў інжынерную разведку ў раёнах населеных пунктаў <…> (Чэхаславакія). За гэты перыяд у раёне баёў зрабіў 10 праходаў у драцяных перашкодах пад агнём праціўніка, правёў інжынерную разведку 3 мастоў, зрабіў 4 праходы ў супрацьтанкавых загародах. Адшукаў брод для пераправы пяхоты праз раку Апава і кіраваў пераправай транспарта і артылерыі. 20.04.1945 пад агнём праціўніка падарваў дот, які знаходзіўся на пярэднім краі нашай абароны”. Дэмабілізаваны 10.12.1945.
Баранаў Павел Навумавіч
Нарадзіўся ў 1910 г. у с. Капланцы Пагосцкай воласці.
У РСЧА з 12.07.1944, прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. Малодшы сяржант 1270 сп 385 сд.
З Узнагароднага ліста: “У ліку першых са сваім аддзяленнем пераадолеў драцяную загароду праціўніка і ўварваўся 26.01.1945 каля населенага пункта ва Усходняй Прусіі і завязаў траншэйны бой, адцягваючы на сябе асноўныя сілы праціўніка. Выкарыстаўшы момант, стралковыя падраздзяленні пераадолелі драцяную загароду і авалодалі апорным пунктам”.
Мае ўзнагароды: 26.01.1945 ордэн Славы ІІІ ст., 12.09.1944 медаль “За адвагу”.
Прапаў без вестак у сакавіку 1945 г.
Басаў Уладзімір Мікалаевіч
Нарадзіўся ў 1924 г. м. Усвят Смаленскай вобласці.
У РСЧА з 07.07.1944, прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобласці. Радавы. 139 сд 609 сп. Разведчык узвода пешай разведкі. Беспартыйны.
З Узнагароднага ліста: “У баях умацаванага раёна праціўнікам Харамана Беластоцкай вобласці 2.10.1944 дзейнічаў смела і рашуча, са сваёй асабістай зброі ў траншэйным баі знішчыў 4 нямецкіх салдат і 2 узяў у палон. У баях на подступах да горада Наваград 14.9.1944 гранатай закідаў кулямётную кропку праціўніка разам з разлікам”.
Узнагароджаны 25.10.1944 Ордэнам Славы ІІІ ст.
Памёр ад ран паміж 20.02.1945 г. – 01.03.1945. Пахаваны на хутары Чэркасы, Быдгашскае ваяводства, Польшча.
Багамаз Уладзімір Мікалаевіч
Нарадзіўся ў 1918г. у в. Якшыцы Якшыцкай воласці.
У РСЧА з 28.11.1939, прызваны Гомельскім РВК. 196 гв. ап 89 гв. сд. Гвардыі яфрэйтар.
У Айчыннай вайне з 27 чэрвеня 1941 г., ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Варонежскім, 2 і 3 Украінскім і 1 Беларускім франтах.
З Узнагароднага ліста: “У баі 15.01.1945 гармата, дзе ён быў наводчыкам, адна з першых пад ружэйна-кулямётным і артылерыйскім агнём праціўніка, пераправілася на левы бераг р.Поліца, хутка развярнулася і адкрыла агонь прамой наводкай па агнявых кропках праціўніка, знішчыўшы пры гэтым 2 кулямёты і 11 салдат, забяспечыўшы пры гэтым старалковаму падраздзяленню магчымасць без страт уварвацца на ускраек с. Б. Міхайлаўскае”.
Мае ўзнагароды: 12.05.1945 ордэн Чырвонай Зоркі, ордэн Славы ІІІ ст., 09.05.1945 медаль «За Перамогу над Германіяй».
Паранены 08.10.1941 г.
Выехаў з сям’ёй у Асіповічы.
Балашэвіч Міхаіл Сцяпанавіч
Нарадзіўся ў 1907 г. у в. Калюга Якшыцкай воласці (Багушэвіцкі с/с).
У РСЧА з 1944 г., прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. Радавы. 843 сп 238 сд. Санітар.
З Узнагароднага ліста: “У баі пры знішчэнні Данцыгскай групіроўкі праціўніка, авалоданні г.Данцыг і пры выхадзе да Балтыйскага мора з 25.03.1945 па 01.04.1945, праявіўшы асабісты прыклад мужнасці і адвагі, пад агнём праціўніка аказаў першую медыцынскую дапамогу 50 раненым байцам і афіцэрам і вынес іх з поля боя, чым садзейнічаў своечасовай эвакуацыі параненых у тыл”.
Узнагароджаны 30.09.1944 ордэнам Чырвонай Зоркі, 22.04.1945 ордэнам Славы III ст. (быў другі раз прадстаўлены да ўзнагароджання ордэнам Чырвонай Зоркі).
Памёр ад ран 03.08.1945. Пахаваны ў Германіі.
...працяг будзе...
Падрыхтаваў Ігар ЖУКОЎСКІ.