Не сустрэньце святы на бальнічным ложку!

Date 23.11.2021 Man
Comment 1354

На “гарачую лінію” рэдакцыі звярнулася жанчына. Яе цікавіла, як зараз працуе райбальніца: чула, што ўжо няма шпіталя? Дзе праходзяць лячэнне пацыенты з каранавіруснай інфекцыяй? І ці праўда, што ў хуткім часе чакаем пятую хвалю каранавіруснай інфекцыі?

За адказам мы звярнуліся да галоўнага ўрача райбальніцы Крысціны КРУК:

— Адзначаецца невялікае скарачэнне пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. Таму на сёння на базе райбальніцы не функцыянуе шпіталь. Паступова адзяленне райбальніцы вяртаюцца да звычайнага рэжыму працы. Да прыкладу, ужо з 1 снежня будзе функцыянаваць аддзяленне дзённага стацыянару.

Пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй мы шпіталізуем ва ўстановы аховы здароўя Мінскай вобласці.

Але гэта не значыць, што пандэмія адступіла. У нас і зараз раздзелены паток пацыентаў. Для тых, хто звяртаецца на прыём з тэмпературай і прыкметамі вострай рэспіраторнай інфекцыі, у паліклініцы арганізаваны асобны ўваход. Прыём пацыентаў з тэмпературай ідзе ў дзве змены (з 8.00 да 19.00, а іншы раз і пазней). У гэтым жа крыле паліклінікі, дзе ідзе прыём пацыентаў з тэмпературай, можна прайсці флюараграфічнае абследаванне.

Не забываем пра медыцынскі агляд

— Паліклініка працуе ў штатным рэжыме. Чэргі — мінімальныя. Медыцынскія камісіі праходзяць згодна з графікам. Калі ласка, паважаныя бярэзінцы, не забывайце своечасова праходзіць медыцынскі агляд: акрамя каранавіруса, ёсць яшчэ велізарная колькасць хвароб, якія нельга “запускаць”.

Пятая хваля будзе страшнай

Так, назіраецца скарачэнне хворых каранавіруснай інфекцыяй. Але расслабляцца ні ў якім разе нельга. У канцы снежня — пачатку студзеня прагназуецца пятая хваля каранавіруснай інфекцыі. Па прагнозах — яна будзе самай складанай. Бо прыблізна 70 працэнтам хворых спа-трэбіцца штучная падтрымка дыхання.

Таму зараз неабходна ўсім, хто яшчэ не прайшоў вакцынацыю, як мага хутчэй гэта зрабіць.

У дастатковай колькасці ў нас ёсць і расійская, і кітайская вакцыны.

Прайсці вакцынацыю можна ў будынку басейна (прышчэпачны пункт працуе з 10.00 да 20.00), у прышчэпачным кабінеце райбальніцы, у прыёмным аддзяленні. А таксама ў сельскіх населеных пунктах згодна з графікам.

Створаны 2 мабільныя групы. Медработнікі выязджаюць на прадпрыемствы, у арганізацыі і ўстановы горада і раёна. Можна зрабіць прышчэпку і на даму: для гэтага неабходна пакінуць заяўку па тэлефоне 6-86-08. У сярэднім на даму праходзяць вакцынацыю 15-20 чалавек.

Раю бярэзінцам прайсці і рэвакцынацыю (пасля 6 месяцаў пасля вакцынацыі).

Даказана, што вакцынацыя, а тым больш рэвакцынацыя — надзейная абарона. Нават калі вы і захварэеце, то хвароба пройдзе ў лёгкай форме.

І супраць грыпу

Хочацца нагадаць, што зараз праходзіць вакцынацыя і супраць грыпу. Прышчэпку можна зрабіць вакцынай «Грыпол плюс» на бясплатнай аснове. Многія пытаюцца, навошта рабіць прышчэпку? Каб скараціць да мінімуму рызыку захворвання. На жаль, сёння даволі вялікая імавер-насць “падхапіць” так званую “мікст”-інфекцыю — грып плюс каранавірус. А такое захворванне праходзіць са значнымі ўскладненнямі, асабліва для людзей з групы рызыкі (пажылыя, з хранічнымі захворван-нямі, цяжарныя жанчыны).

Таму, вядома ж, каб не рызыкаваць сваім здароўем і жыццём, лепш зрабіць прышчэпку ад грыпу.

Запісала Юлія БУКЕЛЬ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER