Алена Кудзіна ўсё сваё працоўнае жыццё шчыруе даглядчыкам жывёлы на ферме “Васілеўшчына”, якая зараз у складзе сельгасфіліяла “АграМАЗ”, і жыве ў вёсцы Васілеўшчына.
Бяспека на дарозе і хуткасць руху залежаць не толькі ад майстэрства і ўмення вадзіцеля кіраваць сваім транспартным сродкам.
Сёлета аддзелу прамысловасці Бярэзінскага філіяла Мінскага абласнога спажыўтаварыства (хлебазаводу) спаўняецца 50 гадоў.
Яе рабочы кабінет не горшы за офіс прэстыжнай кампаніі. Тут табе і належны рамонт, і поўны набор арганізацыйнай тэхнікі з камп’ютарам, утульнасць ствараюць вялікі фікус і ружы ў вазе.
Яшчэ хтосьці толькі прачынаецца, а трактарыст-машыніст ААТ “Брадзец” Віталь Аўсянскі ўжо на сваім трактары рупліва завіхаецца на раздачы кармоў. Пакуль шчыруе тут, а як надыдзе час, паспяшаецца на поле.
Пасля заканчэння Барысаўскага медвучылішча Алена Несцяровіч у 1994 годзе працавала медсястрой у рэанімацыі, а з 1995 і па сённяшні дзень медсястрой у інфекцыйным аддзяленні Бярэзінскай ЦРБ.
Стала добрай традыцыяй правядзенне на Бярэзіншчыне Дня працы, на якім падводзяцца вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна за мінулы год, ушаноўваць лепшых работнікаў, якія асабістым прыкладам задаюць тон у рабоце і вядуць калег да новых перамог і здзяйсненняў.