Будучыня пачынаецца сёння!

Date 16.11.2023 Man
Comment 1542
Будучыня пачынаецца сёння!

Пра будучую прафесію хтосьці марыць ужо ў 10-гадовым узросце, а нехта і пасля заканчэння ўніверсітэта не ўпэўнены ў правільнасці свайго выбару. Каб сарыентаваць выпускнікоў у шэрагу прафесій, накіраваць найбольш падрыхтаваных фізічна і інтэлектуальна вучняў у надзейным напрамку, у школах Бярэзіншчыны ратавальнікі на пастаяннай аснове выступаюць з гутаркамі па прафарыентацыі. Дапамогу аказваюць і калегі з Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Так, з выпускнікамі трох бярэзінскіх школ пагутарыў галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі навучання насельніцтва і прафпадрыхтоўкі Аляксей Крэйн. 

“Універсітэт грамадзянскай абароны па праве лічыцца адной з найлепшых устаноў вышэйшай адукацыі краіны: тут створаны ўсе ўмовы для прафесійнага і творчага развіцця, маецца сурьезная база для заняткаў мноствам відаў спорту, курсанты атрымліваюць важкую стыпендыю, маюць добрыя ўмовы пражывання. Выпускнікі ўніверсітэта могуць разлічваць на гарантыйнае працаўладкаванне, добрыя ўмовы працы, магчымасць пабудовы жылля. Нямногія структуры могуць прапанаваць такія гарантыі”, – зазначыў Аляксей Аляксандравіч.

Школьнікі паглядзелі фільм пра Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Беларусі. Многія з іх ужо былі знаемыя з універсітэтам асабіста: не так даўно ўстанова праводзіла дзень адчыненых дзвярэй. Важны аспект – дапамога абітурыенту ва ўсіх пытаннях пры паступленні: гэта гарантуецца з боку любога аддзела па надзвычайных сітуацыях. Школьнікі, якія зацікавіліся інфармацыяй, атрымалі адказы на свае пытанні, запісалі кантактныя тэлефоны. 

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
« Декабрь 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31