Старшыня Багушэвіцкага сельскага выканаўчага камітэта Сяргей Шабан расказвае:
Людзей на сваёй тэрыторыі ведаю добра. Асноўныя адрасы для наведвання ў нашым спісе – пажылыя пенсіянеры: з-за няўважлівасці ці праблем са здароўем яны могуць стаць ахвярай пажару. Як правіла, інфарміруем дарослых дзяцей пажылых людей, каб дапамаглі прывесці жылле родзічаў у парадак. У нашым спісе – абавязкова і тыя грамадзяне, што злоўжываюць спіртнымі напоямі. Іх вобраз жыцця часцей і вядзе да гібелі ў агні. Працаваць з такімі людзьмі цяжка: звычайна яны не жадаюць мяняць лад жыцця. Варта дадаць, што на тэрыторыі нашага сельсавета пажараў з гібеллю людзей у гэтым годзе не адбылося.
Начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста вескі Міхалева Андрэй Варановіч, які ўдзельнічаў ў прафілактычнай рабоце, зазначае:
За дзень мы не толькі наведалі домаўладанні, але і аказалі адрасную дапамогу: паставілі 5 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у тых дамах, дзе мелася неабходнасць. У раёне у гэтым годзе на пажарах загінулі людзі ў весках Высокая Гара і Шавярнічы Дзмітравіцкага сельсавета, Мікулічы Паплаўскага сельсавета, Каменны Барок – Капланецкага. Беражыце сябе і прыслухайцеся да парад спецыялістаў рэйдавых груп, якія прыходзяць да вас. Вельмі важна падтрымліваць працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Дастаткова раз у год ачысціць прыбор ад пылу і замяніць у ім батарэйку. Пры любой наздвычайнай сітуацыі без прамаруджання тэлефануйце па нумары 112.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)