Абмяркоўваем праект Канстытуцыі

Date 24.01.2022 Man
Comment 610
Абмяркоўваем праект Канстытуцыі

Міхаіл КАРКАНІЦА, жыхар г. Беразіно, ветэран працы:

— Наўрад ці хто з прадстаўнікоў маладога пакалення памятае, якое свята адзначалася ў мінулым стагоддзі спачатку 5 снежня, а потым 7 кастрычніка. Між тым, гэта быў Дзень Канстытуцыі. Ён нават абвяшчаўся выхадным днём і адзначаўся не менш урачыста, чым свята Вялікага Кастрычніка. Здаецца, нядаўна гэта было.

Наогул, за свае 90 гадоў мне давялося перажыць не адну Канстытуцыю. Нярэдка пры прыняцці чарговага Асноўнага Закона краіны мы толькі знаёміліся з наступным яе праектам, які затым прымаўся на чарговай сесіі Вярхоўнага Савета. Таму вельмі радуе, што сёння мы маем магчымасць самім паўдзельнічаць у фарміраванні Канстытуцыі Рэспулікі Беларусь за кошт унясення ў яе паправак і прапаноў, а таксама за кошт удзелу ў рэспубліканскім рэферэндуме па прыняцці новай яе рэдакцыі. Адмаўляцца ад удзелу ў гэтай найважнейшай палітычнай кампаніі краіны – значыць не паважаць сябе і асновы самой дзяржавы, не імкнуцца да паляпшэння нашага жыцця і побыту, развіцця краіны на карысць нашых грамадзян і нашчадкаў.

Кожная з Канстытуцый, якія мне давялося перажыць, у многім былі падобны адна на адну, але мелі і свае адрозненні. Галоўнымі іх прынцыпамі былі роўнасць грамадзян, сацыяльная справядлівасць, адкрытасць. Менавіта гэтыя асновы закладзены і ў новай рэдакцыі сённяшняй (дакладней – заўтрашняй, па якой мы станем жыць з сакавіка гэтага года) Канстытуцыі.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
« Март 2025 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31