На гэты раз экскурсантамі такога міні-падарожжа сталі вучні трэцяга класа, а ў якасці экскурсавода выступіла іх настаўніца Маргарыта Губіч. Пашанцавала дзецям не толькі пачуць цікавы аповяд, але і непасрэдна паназіраць за ўсім ходам апісваемага працэса: паўдзельнічаць у рэферэндуме і аддаць свой голас у гэты час зайшла на ўчастак Наталля Усакова.
— Сёння гэта ўжо не першы галасуючы, — расказвае старшыня ўчастковай камісіі Святлана Халімончык. – За гадзіну сёння з раніцы пабыла ў нас чалавек дзесяць. Ход галасавання радуе. Многія людзі, апусціўшы бюлетэнь у ўрну, агучваюць сваё рашэнне і праяўляюць неабыякавасць да праводзімага рэферэндуму, да будучыні нашай краіны. Падобнае ўзрушванне назіралася і на іншых выбарчых мерапрыемствах.
Большая частка галасуючых – людзі састарэлага ўзросту. Таму ўжо зараз актыўна прымаюцца заяўкі наконт галасавання на даму. Чакаюць на ўчастку і самую старэйшую жыхарку свайго мікрараёна Антаніну Шмарлоўскую. Ёй сёлета спаўняецца 95 гадоў. Пакуль што зімой яна знаходзіцца ў сына, але на дзень галасавання яна абяцала абавязкова завітаць на ўчастак для галасавання. Такой жа адказнацю вызначаюцца і многія іншыя грамадзяне.
За працэсам, што адбываецца на ўчастку, уважліва сочаць і прысутныя тут назіральнікі. Усяго іх зарэгістравана 10 чалавек. Дзяжураць яны па графіку па дваіх-траіх. На гэты раз гэта былі прадстаўнікі БРСМ і кампартыі Беларусі. Яўген Тарасёнак, які прадстаўляе саюз моладзі, паведаміў, што іх умяшальніцтва ход галасавання пакуль што не быў запатрабаваным, бо праходзіць ён без парушэнняў і канфліктаў.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.