І хоць мясцовым жыхарам гэтая інфармацыя даведзена, многія з іх не адкладваюць на апошні дзень візіт на ўчастак для галасавання, каб своечасова прыняць удзел у рэферэндуме: а як жа без іх удзелу? Ужо за першы дзень сваё волевыяўленне выказалі 7-8 працэнтаў з ліку грамадзян, якія ўнесены ў спісы для тайнага галасавання. Ды і сёння таксама не прамінаюць памяшканне СДК. І вось ужо каля членаў выбарчай камісіі вырастае невялічкая чарга. У ліку прыбыўшых і Наталля Вікторчык.
— Працую даяркай на мясцовай ферме, — расказвае яна. – Паспела ўжо ўправіцца, і пакуль з’явілася вольная часінка, вырашыла прагаласаваць. Як там складуцца абставіны ў нядзелю, невядома, ці змагу адарвацца. А так буду спакойнай, што свой ганаровы абавязак я годна выканала.
Пакуль для членаў камісіі і назіральнікаў (а іх тут дзясатак, у ліку іх і прадстаўніца ТЦСАН Людміла Усік, якая дзяжурыла падчас нашага візіту) спраў не вельмі шмат. Найбольш актыўна давядзецца папрацаваць 27 лютага. Тут паралельна з галасаваннем на ўчастку будзе арганізаваны і выезд па папярэдніх заяўках на дом. Нават да тых, хто знаходзіцца на самаізаляцыі. Для забеспячэння бяспекі членаў камісіі ім будуць выдадзены сродкі індывідуальнай аховы. Патрэбныя супрацькавідныя меры будуць заховаўца і на самім участку для галасавання.
Запомніцца гэтая дата і аднаму з жыхароў Сялібы, у якога дзень нараджэння якраз прыпаў на 27 лютага. Дарагому госцю абяцаюць арганізаваць цёплы прыём.
Як бачыце, члены ўчастковай камісіі сваю справу наладзілі належным чынам для таго, каб як мага лепш сустрэць галасуючых і стварыць ім усе спрыяльныя ўмовы для іх волевыяўлення.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.