Зяленае святло – пераменам

Date 24.02.2022 Man
Comment 545
Зяленае святло – пераменам

Назіральнікі выбарчага ўчастка №12 у аграгарадку Багушэвічы перакананы: большасць іх выбаршчыкаў выбяруць адноўлены праект Канстытуцыі.

Алена Собаль удзел у выбарчай кампаніі прымае не першы раз, ды і на рэферэндуме занята з першага дня датэрміновага галасавання. Арганізацыю кампаніі яна ацэньвае высока. Па яе словах, падману тут няма і не можа быць, бо апячатванне урнаў адбываецца згодна з заканадаўствам. Участак адкрываецца своечасова, прадуманы ход галасавання для выбаршчыкаў з абмежаванымі магчымасцямі і нават падвоз людзей і культурная праграма ў асноўны дзень галасавання. Штодзень камісія па рэфэрэндуме працуе ў поўным складзе.

Мае першыя ўражанні самыя станоўчыя, заўважае яна. – Людзі ідуць на выбарчы участак з добрым настроем і актыўнай пазіцыяй. Не сакрэт, што багушэвіцкія выбаршчыкі сваіх пазіцый не хаваюць і шчыра прызнаюцца, што падтрымліваюць дзяржаўны курс на будучыя перамены, галасуюць за мір і росквіт нашай краіны. Ды і як інакш, калі такое творыцца ў суседняй Украіне! Уражвае і рашучы настрой нашых вяскоўцаў, яны ўпэўнены ў заўтрашнім дні, спакойныя і дабразычлівыя.

Свядомасць, з якой выбаршчыкі багушэвіцкага ўчастка ўключыліся ў датэрміновае галасаванне на рэферэндуме, назіральнік тлумачыць актыўнай работай по абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю.

– Напярэдадні працавала шмат дыялогавых пляцовак, тэма шырока абмяркоўвалася ў сродках масавай інфармацыі, прафсаюзамі на сустрэчах з калектывамі. Тут кожны меў магчымасць выступіць і пра ўсё падрабязна распытаць. Так, сутнасць змяненняў усім вядома. Таму я шчыра пераканана, што на нашым участку рэферэндум пройдзе на вышыні і большасць прагаласуе за адноўленую Канстытуцыю.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алена ГРОМАВА.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
« Декабрь 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31