Жанчына ўпэўнена, што рэфэрэндум – самая выдатная магчымасць выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю. І на дададзеным выбарчым участку гэта разумеюць практычна ўсе выбаршчыкі.
Большасць маіх калег з іншых выбарчых участкаў гаварылі, што ў іх першымі выбаршчыкамі сталі людзі пенсійннага ўзросту, – расказвала жанчына. – Дык у нас першым упісаў сваё імя ў гісторыю рэферэндуму адзін са слаўных механізатараў адкрытага акцыянернага таварыства “Першамайскі” Віталій Абмётка. Ён на сваім трактары спяшаўся на працу і не прамінуў зазірнуць па дарозе на выбарчы ўчастак. Бюлетэнь у урну кідаў прама ў рабочай вопратцы.
Падкупляе членаў выбарчай камісіі і той факт, што людзі сур’ёзна падыходзяць да выбару.
– Яны неабыякавыя да таго, у якой краіне яны будуць жыць заўтра, — заўважае Галіна Пятроўна. – Ды і рэальна ацэньвае ход спраў у родным аграгарадку, а тут нядаўна адрамантавалі сістэму водазабеспячэння, набірае моц гаспадарка, квітнее пачатковая школа. Пералічваць усё зробленае не трэба, але варта падкрэсліць, што новы праект Канстытуцыі абяцае памножыць усе гэтыя здабыткі ў разы.
Мідана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.