Першымі галасуюць пенсіянеры

Date 25.02.2022 Man
Comment 484
Першымі галасуюць пенсіянеры

Важнейшая грамадска-палітычная кампанія выходзіць на фінішную прамую. Да рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь застаецца некалькі дзён. 22 лютага стартавала датэрміновае галасаванне, і жыхары раёна заспяшаліся на ўчасткі.

На ўчастку для галасавання № 5, які размясціўся ў будынку раеннай шклы мастацтваў, раніцай 24 лютага было нязвыкла ціха,.

— Пакуль у нас людзей няшмат, — заўважае старшыня ўчастковай камісіі Аксана Палянская, — а ўсё таму, што на замацаваных за нашым участам вуліцах і населеных пунктах шмат працуючых. Яны абавязкова зробяць свой выбар, але ў асноўны для галасавання дзень 27 лютага. Для іх будзе наладжаны падвоз і культурна- забаўляльная праграма.

Аднак сумаваць доўга без справы назіральнікам і членам камісіі не давялося.

– Па-ранейшаму вялікую актыўнасць дэманструюць нашы пенсіянеры, — тлумачыць Аксана Валер’еўна. — Дарэчы, першымі прагаласавалі на нашым участку мужі і жонка з вёскі Святліца і мужчына з суседняй вуліцы Юбілейнай горада.

У пацвярджэнне слоў на ўчастку якраз галасаваў пенсіянер з вёскі Святліца Аляксандр Пракудзін.

– Хачу, каб дзеці і ўнукі нашы заставаліся патрыётамі і з маленства знаёміліся з пачуццём грамадзянскага доўгу, – сказаў ён. – Я заўсёды хаджу на выбары, рэферэндумы таму, што гэта мой доўг як грамадзяніна, і разумею, што кожны беларус праз галасаванне можа паўплываць на будучыню краіны. Краіны, якую хочацца бачыць мірнай, хочацца, каб яна ішла па шляху развіцця.Ва ўсіх была магчымасць пазнаёміцца з праектам змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі, ішло маштабнае абмеркаванне, падчас якога кожны мог унесці свае прапановы, праводзіліся сустрэчы і з калектывамі. Для сябе я адразу адзначыў, што вітаю захаванне ў дзяржаве ўсіх сацыяльных гарантый і гістарычнай праўды, падтрымліваю тэзіс пра тое, што беларусы павінны клапаціцца пра сваё здароўе, ды і многія іншыя пазіцыі, якія знайшлі адлюстраванне ў абноўленым Асноўным Законе. Наспела неабходнасць змяніць Канстытуцыю, гэта патрабаванне часу. Свой выбар я зрабіў і раю кожнаму не быць абыякавым, далучыцца.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
« Декабрь 2023 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31