Ідзе датэрміновае галасаванне ў Капланцах

Date 25.02.2022 Man
Comment 439
Ідзе датэрміновае галасаванне ў Капланцах

У Капланецкім участку для галасавання паставіліся да задач правядзення рэферэндуму з усёй адказнасцю.

– Людзі ў нас свядомыя ў плане грамадзянскай актыўнасці. Усе работнікі, задзейнічаныя на ўчастку, працуюць зладжана і арганізавана, – запэўніла старшыня ўчастковай камісіі Галіна Бабровіч. – У нас сёлета два чалавекі, якія галасуюць першы раз. Для іх рэферэндум – знакавая падзея ў жыцці.

– Дарэчы, у Капланцах заўсёды пры датэрміновым галасаванні людзі актыўна прыходзіць, – кажа намесніца старшыні камісіі Раіса Савайтан. – Тут побач школа, магазін, таму вельмі зручна. Ідзеш па справах, калі ласка, не праходзь міма, завітай і аддай свой грамадзянскі доўг.

І людзі ідуць. Самая “гарачая” пара для ўчастковай камісіі выпадае на першую палову дня. Чарговы наплыў варта чакаць вечарам.

Прысутнічаюць і назіральнікі ад розных грамадскіх аб’яднанняў Аляксандр Антанюк, Марына Дубіна, Павел Андрончык.

У пакоі побач з абсталяванымі “кабінкамі” стаіць асноўная апячатаная ўрна для датэрміновага галасавання. Побач – падрыхтаваныя ўрначкі для галасавання на даму, з якімі камісія 27 лютага завітае да тых, хто не змог па розных прычынах з’явіцца на ўчастак.

– Упэўнена, што на нашым участку рэферэндум адбудзецца без праблем. Тым больш, што выкананыя ўсе заканадаўчыя нормы, – заўважыла назіральнік Марына Дубіна. – Ва ўсіх бадзёры настрой, і людзі нацэленыя на вынік.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
« Декабрь 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31