У камісіі – маладое папаўненне

Date 26.02.2022 Man
Comment 270
У камісіі – маладое папаўненне

Жорнаўская ўчастковая камісія нешматлікая – усяго сем чалавек. У большасці сваёй гэта людзі, якія ўжо маюць вопыт падобнай работы і не раз дэманстрвавалі яе  высокую якасць. Але час на месцы не стаіць і рады камісіі сёлета папоўніліся новым папаўненнем. Упершыню ў яе састаў была ўключана жыхарка в. Жорнаўка Марыя Вікульчык. Знаёмімся.

— Прымала ўдзел у выбарах, — расказвае яна. – Але захацелася паспытаць: а як гэта – быць па другі бок выбарчага стала і быць не проста галасуючым, а чалавекам, які непасрэдна займаецца ўсім працэсам. Вось так і трапіла я ў камісію.

Працую зараз (нядаўна перавялася) ва Ушанскай сярэдняй школе-садку і разам з гэтым сумяшчаю дзяжурствы ў камісіі. Дзякуй сакратару камісіі за тое, што наш графік яна склала з улікам падобнага роду акалічнасцей. Такім чынам, я паспела папрацапваць у сераду вечарам і вось сёння, у апошні дзень датэрміновага галасавання, на працягу ўсяго тэрміну дзяжурства. За гэты час пэўны вопыт паспела набыць і ўпэўнена, што заўтра, калі будзе няпросты дзень у плане нагрузкі, спраўлся са сваімі абавязкамі паспяхова. Ды і члены камісіі пры неабходнасці дапамогуць.

Так, заўтра чакаецца значна большы наплыў людзей. У асноўным гэта людзі з іншых вёсак. Чакаць будуць іх не толькі члена камісіі, а і значная культурная праграма. А пакуль што пры ўваходзе ў пакой для галасавання кожны можа пазнаёміцца з выставай работ мясцовай майстрыхі вышыўкі Вавлянціны Усніч і невялікай колькасцю трафеяў, які за апошні час здабыў турыстычны цэнтр “Юнацтва”.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
« Май 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31