Завяршыўся апошні дзень датэрміновага галасавання

Date 26.02.2022 Man
Comment 848
Завяршыўся апошні дзень датэрміновага галасавання

За час датэрміновага галасавання на Паплаўскім участку паспелі прагаласаваць 188 чалавек з 319 унесеных у спісы для галасавання.

Сапраўды, актыўнасць і яўка грамадзян тут вялікая, што сведчыць аб іх неабыякавасці да тых пытанняў, якія выносяцца на рэферэндум і да свайго будучага жыцця. І такая сітуацыя тут, па словах сакратара ўчастковай камісіі, назіраецца пастаянна падчас правядзення такіх важных народных форумаў.

На ўчастку ўжо ўсё гатова для работы ў асноўны дзень галасавання. У школным вестыбюлі размешчана цікавая выстаўка, прысвечанаю Году народнай памяці. Абяцаюць галасуючым і вялікую культурную праграму. Што датычыць гандлёвага абслугоўвання, то і яно таксама прадугледжана: дзякаваць богу і магазін, і кафэ знаходзяцца ў крокавай адлегласці ад участка.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Реклама

« Июнь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30