Першыя галасуючыя

Date 27.02.2022 Man
Comment 354
Першыя галасуючыя

На ўчастак для гласавання №3,які размешчаны ў будынку Бярэзінскай гімназіі, мы прыбылы за некалькі хвілін да 8 гадзін. У гэты час якраз ажыццяўлялася апламбіраванне ўрн для галасавання. Члены камісіі занялі свае месцы. Насупраць іх размясціліся назіральнікі.

І вось з’яўляецца першы галасуючы. Ім аказалася работніца АЗС “Беларусьнафта” Крысціна Бурая. Тую акалічнасць, што зарэгістравана яна ў в. Новіны, а можа прагаласаваць па месцы пражывання ў Беразіно, члены камісіі вырашаюць без праблем і ўносяць К. Бурую ў дадатковы спіс галасуючых: праблема вырашана, можна адпраўляцца на работу.

А вось наступны галасуючы, як высветлілася, якраз наадварот вяртаўся з працы. Уладзімір Дарашчук, нягледзячы на свой пенсійны ўзрост у 77 гадоў, яшчэ працуе – вартаўніком у сельгасфіліяле “Ома”.

— Прагаласаваць лічу сваім ганаровым аавязкам, — падкрэсліў мужчына. – Я заўсёды за справдлівасць, за людзей працы. Лічу, што нам пашанцавала, што Бог прыслаў у Беларусь Лукашэнку, а ў Расію – Пуціна. Думаю, што дадаць яшчэ штосьці да сказанага будзе лішнім.

Між тым, на ўчастку паступова станавілася ўсё больш ажыўлена. Застацца ўбаку ад вырашэння вынесенага на рэферэндум пытання не хоча ніхто.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Калі быць, то ў ліку першых У юбілей – на рэферэндум »
« Февраль 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29