У юбілей – на рэферэндум

Date 27.02.2022 Man
Comment 486
У юбілей – на рэферэндум

Для жыхаркі г. Беразіно Жанны Мельнічэнка сённяшні дзень аказаўся ўдвая ўрачыстым і запамінальным. Так супала, што ў жанчыны на гэтую дату прыпаў яе 65-гадовы юбілей. Таму і чакалі яе на ўчастку для галасавання кветкі і падарунак, які ўручыла першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Аўрамчык.

Жанны Мікалаеўна і сёння знаходзіцца ў рабочым страі. Шмат гадоў аддала яна калектыву Бярэзінскага райаграсэрвіса, і вось ужо 11 гадоў працуе ва ўнітарным прадпрыемстве “Бярэзінскі аўтатэхсэрвіс” галоўным бухгалтарам. Як расказвае жанчына, калектыў тут падабраўся дружны, адказны, ставяца да яе з павагай, а працаваць яны любіць, гады свае не лічыць, так што на адпачынак пакуль не збіраецца.

Сённяшні дзень Ж. Мельнічэнка лічыць важнай падзеяй як у асабістым жыцці, так і ў гісторыі нашай краіны.

-Дзяржава і мы – непадзельныя, — дзеліцца думкамі Жанна Мікалаеўна, — і дзе б мы не знаходзліся – на рабочым мецы або на адказнай пасадзе, мы павінны клапаціцца пра наш агульны дом. Дзяржаву можна параўнаць з вялікай і дружнай сям’ёй. І калі ў гэтай сям’і ёсць узаемная павага і згода, жывецца тут мірна і ў радасць. Таму маё пажаданне простае: любіце адзін аднаго, цаніце краіну, у якой мы жывём, і ўсё будзе добра.

-Мне вельмі падабаецца сённяшняя моладзь, — дадае наша суразмоўца. – Яна крыху не падобная на нас, людзей старэйшаа пакалення, але ўдумлівая, творчая, амбіцыйная, якой, верыцца, многае па сілах. Я веру ў тое, што будучыню нашай Беларусі мы перадаём у надзейныя рукі.

Пакідала Ж. Мельнічэнка ўчастак, як яна сказала, з пачуццём хвалявання ад саўдзелу ў такой важнай паітычнай кампаніі (кожны разгаласуеш, нібы ўпершыню!) і веры ў тым, што нас чакае толькі шчаслівае жыццё.

Дома ж гаспадыню чакалі віншаванні з юбілеем ад вялікай колькасці сваякоў і блізкіх. І хаця зараз, у час пандэміі, сабрацца ўсім разам за вялікім святочным сталом не ўдасца, гэта ніякім чынам не паўплывае на настроі жанчыны і магчымасці кожнаму з жадаючых далучыцца да шчырых слоў у адрас юбіляркі.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
« Ноябрь 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30