На ўчастак для галасавання – усёй сям’ёй

Date 27.02.2022 Man
Comment 429
На ўчастак для галасавання – усёй сям’ёй

Сям’я Уладзіміра і Таццяны Драка з Беразіно – шматдзетная. Тут выхоўваюць пяцёра дзяцей. Максіму – 11 гадоў, Ксеніі — 9, Данііл – 6, Вікторыя – 4, а самай малодшай Валерыі – усяго паўтара. Управіцца з імі бывае няпроста, але ў гэту нядзелю ўсе хатнія клопаты адыйшлі на іншы план. Трэба было сабрацца на рэферэндум па ўнясенні дапаўненняў і змяненняў у новы праект Канстытуцыі.

– Мы ўпершыню з мужам бяром удзел у такім значным народным волевыяўленні, – прызнаецца Таццяна Рыгораўна, – таму для нас і нашых рэферэндум – сапраўднае свята. Вос чаму мы ўсе сёння тут!

Сям’я Драко прыйшла на выбарчы участак дзесьці каля дзясяці гадзін раніцы.

– Навошта зацягваць, бо мы з мужам свой выбар зрабілі і даўно для сябе вызначылі, што будзем галасаваць за адноўлены праект канстытуцыі, – працягвае размову Уладзіміра Пятровіч. – Чаму менавіта так ? У нашым асноўным Законе адлюстроўваецца самае важнае – клопат пра народ, захаванне гісторыі нашай дзяржавы і інстытута сям’і. Я аддаю свой голас за Беларусь, за мір і за свой народ. Для мяне важна, каб нашы грамадзяне і мае дзеці былі ўпэўнены ў заўтрашнім дні.

– Я галасую не проста за змены ў Канстытуцыі, я галасую за бясплатную медыцыну, за даступную адукацыю для нашых дзяцей, за сацыяльную падтрымку, за захаванне традыцыйных каштоўнасцяў і, галоўнае, за захаванне памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, аб генацыдзе беларускага народа і тым, што адбывалася на тэрыторыі нашай Беларусі

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « У юбілей – на рэферэндум Галасуе ветэран вайны »
« Ноябрь 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30