Сёння у свае 96 гадоў Сафія Пятроўна не здраджвае сваёй актыўнай жыццёвай пазіцыі, жыва цікавіцца ўсімі навінамі і падзеямі, што адбываюцца ў краіне і за яе межамі. Нераўнадушная яна і да правядзення рэспубліканскага рэферэндуму, далейшага лёсу нашай краіны, бо не з расказаў і фільмаў ведае яна цану свабоды і міру, тых поспехаў і дасягненняў, якія мае наша суверэнная дзяржава.
– Галасую за мір! – цвёрда агучыла яна сваё рашэнне, апускаючы бюлетэнь у перанасную урну, калі да яе прыбылі члены ўчастковай камісіі. – За мір і за новую Канстытуцыю, якая забяспечвае беларусам годнае і слаўнае жыццё, а нам, пажылым людзям, — шчасліую старасць і клопат. Веру, што неба над Беларуссю заўсёды будзе чыстым і светлым. Шчыра жадаю ўсім дабра і радасці ў жыцці і няхай яго ніколі не азмрочваюць ніякія патрасенні. Веру, што мы заўсёды знойдзем сілы супрацьстаяць любым замахам на нашу свабоду.
Фота Юліі Букель.