Старасць не перашкода, каб прагаласаваць

Date 27.02.2022 Man
Comment 963
Старасць не перашкода, каб прагаласаваць

“Старасць не перашкода, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак”, — менавіта так лічыць Канстанцін Сяргеевіч Красоўскі, жыхар вёскі Чырвоны Бераг, і з ім цяжка не згадзіцца.

Зразумелая справа, вопыт пражытых гадоў дазваляе больш правільна ўзважыць і надзейна ацаніць далейшыя перспектывы развіцця як дзяржавы, такі і ўласна роднага краю. Канстанцін Сяргеевіч нарадзіўся ў 1933 годзе, помніць і ваеннае ліхалецце, і аднаўленне гаспадарак з вытворчасцю, і станаўленне краіны, і час перабудовы, і няпростыя 90-я, і сёння з вялікім задавальненнем удзельнічае ў рэферэндуме.

Паважаючы нямалыя гады даўно немаладога мужчыны, да яго ў госці прыбылі сёння прадстаўнікі выбарчай камісіі з урнай, каб даць магчымасць выказаць уласную грамадзянскую пазіцыю дома.

“Аддаю свой голас за шчаслівую будучыню нашых нашчадкаў, за мірнае неба, за тое, каб панаваў дабрабыт і ў аднавяскоўцаў, і ў краіне”, — падкрэсліў шаноўны выбаршчык.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
« Апрель 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30