У Любушанах — насычаная праграма

Date 26.02.2022 Man
Comment 914
У Любушанах — насычаная праграма

Цікавай, багатай і разнастайнай будзе ў Любушанах праграма асноўнага дня правядзення рэспубліканскага рэферэндуму. Тут у 12 гадзін, як тое відаць на аб’яве, размешчанай на мясцовым Доме культуры, адбудзецца канцэрт вакальнай групы “Славяначка”, наведвальнікаў участка для галасавання чакаюць і іншыя сюрпрызы, уключаныя ў забаўляльную праграму. Дарэчы, з праграмай мерапрыемстваў,запланаваных на ўсіх участках для галасавання 27 лютага жадаючыя маглі азнаёміцца ў нумары раённай газеты за 23 лютага.

Яшчэ адным месцам наведання галасуючых стануць і мясцовыя магазіны, якія будуць працаваць на працягу ўсяго часу галасавання і радаваць пакупнікоў сваім больш насычаным асартыментам.

І Любушанскі магазін, як расказала яго прадаўшчыца Ларыса Чысцякова, таксама не будзе выключэннем. Ужо сёння, у суботу, сюды завязуць прадукцыю фабрыкі “Камунарка”, каб паласаваць аматараў салодкага. Будзе шырока прадстаўлена выпечка (піражкі, беляшы, руляда), жараная мойва для аматараў рыбы, ну і, канечне ж, тарты. У наяўнасці нямала акцыйных тавараў.

Вялікай папулярнасцю ў жыхароў карыстаецца садавіна, ды і іншыя харчовыя і прамысловыя тавары тут на паліцах надоўга не залежваюцца. Набывае папулярнасць акцыя па продажы тавараў з 10-працэнтнай скідкай для пенсіянераў, якія адпускаюцца па прад’яўленні пенсійнага пасведчання.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
« Апрель 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30