Як ідзе датэрміновае галасаванне ў Любушанах

Date 26.02.2022 Man
Comment 249
Як ідзе датэрміновае галасаванне ў Любушанах

У членаў учасктовай камісіі №23 па правядзенні рэферэндуму гэтымі днямі шмат работы. Людзі актыўна прыходзяць сюды, каб выказаць сваё волевыяўленне  і выканаць грамадзянскі абавязак. Больш людна бывае ў першай палове дня, аднак і ўвечары сумаваць ім не даводзіцца. Пераканаўся я ў гэтым і сам. Вось зайшла адна з кабет. Добры настрой, усмешка на твары, літаральна некалікі секунд праведзеных у кабінцы для галасавання яскрава сведчаць аб тым, што прыйшла яна ўжо з гатовым станоўчым рашэннем.

А вось наступны візіцёр. Ёй аказалася матуля двух дзетак, малодшаму з якіх толькі пяты месяц. Зразумела, што жанчына знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за немаўляткам.

-Хачу, каб мае длзетці раслі ў міры і шчасці, — гаворыць яна. – За гэта і аддала свой голас. Прыемна, што ў нашай краіне шмат робіцца па захаванні міру і гістарычнай памяці. Ды і на сабе адчуваю ўвагу дзяржавы як да маці, клопат аб падрастаючым пакаленні. Ці ж можна ад гэтага ўсяго адмаўляцца, быць праціўнікам?

-Мяне радуе актыўнасць нашых сяльчан, — расказвае старшыня ўчастковай камісіі Таццяна Цэдрык. – А яшчэ той пазітыўны настрой, з якім яны прыходзяць да нас. Падзеі апошніх дзён падштурхоўвацю многіх задумацца аб тым, у якім няпростым свеце мы жывём і наколькі важна цаніць мір і тыя заваёвы і поспехі, якія дасягнула Беларусь за апошні час. Задумацца і зрабіць правільны выбар. Упэўнена, што любушанцы і жыхары іншых вёсак, як і ў цэлым народ нашай краіны не дапусціць памылкі.

Найбольш складана членам камісіі давядзецца ў асноўны дзень галасавання. І не па той прычыне, што работы будзе шмат, гэтым іх не напугаеш. Справа ў іншым. Участак для галасавання, бадай, самы вялікі па сваіх памерах. Лічыце самі: ён утрымлівае ажно 28 населеных пунктаў і адлегласць паміж крайнімі з іх (напрыклад, Волы і Журавок ці тыя ж Дулебы) складае каля 40 кіламетраў. А пабываць жа трэба ў кожнай, нават самай маленечкай вёсачцы: людзі звяртаюцца з просьбай аб галасаванні на даму па прычыне свайго немаладога ўзросту. Але ніхто не акажацца па-за полем зроку камісіі і кожны жадаючы прагаласаваць абавязкова зможа выкарыстаць такую магчымасць, падкрэсліла Т. Цэдрык.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
« Октябрь 2023 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31