Святлана Красоўская:
— Мы жывём у вёсцы Краснаполле. Участак для галасавання знаходзіцца ў школе мастацтваў – далекавата нам туды дабірацца. Ды і ў мужа ногі хворыя. Чакаем сына. Павінен прыехаць з Мінска ў суботу. Ён у нас працуе ў Дэпартаменце аховы. Вось ён нас і завязе на ўчастак для галасавання. Убаку ад такой важнай падзеі не застанёмся, прыняць удзел у галасаванні – наш абавязак.
Міхаіл Баркоўскі.
-Я ўжо на пенсіі, жонка таксама. Галасаваць пакуль што не хадзілі. Але пойдзем абавязкова, каб выказаць сваю пазіцыю, як жа інакш! Вунь якія зараз падзеі разгортваюцца. А ў нас у Беларусі – мір, спакой. Мы павінны цаніць гэта і імкнуцца захаваць тое, што маем, падтрымаць палітыку нашага Прэзідэнта. На ўчастак пойдзем у нядзелю – такая ў нас сямейная традыцыя, хадзіць галасаваць у асноўны дзень.
Жыхарка г. Беразіно:
— Пакуль што не галасавала, але пайду ў нядзелю. Перашкодзілі крыху сямейныя абставіны. Дачку забралі ў радзільны дом, павінна з дня на дзень нарадзіць. Хлопчык будзе, унук! Пакуль што на маіх руках другое яе дзіця, вось і няньчуся з ім, куды тут асабліва выйдзеш. Хіба што як зараз – толькі ў краму. Дарэчы, чакаю ўнука і ад другой дачкі. Будзе гэта ў маі. Так што я без пяці мінут чатырохразовая бабуля!
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўатара.