Бярэзінскія аграрыі на Кургане Славы

Date 07.07.2023 Man
Comment 873
Бярэзінскія аграрыі на Кургане Славы

Працягваюцца стаўшыя ўжо традыцыйнымі выезды на Курган Славы з культурна-масавай праграмай і прэзентацыяй сваёй прадукцыі прадстаўнікамі Міншчыны.

У адзін з такіх выездаў тут размясцілі свае падворкі сельскагаспадарчыя вытворчыя калектывы вобласці. Мерапрыемства не абыйшлося і без удзелу бярэзінскіх аграрыяў. Арганізатарамі выезду былі ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, райкам прафсаюза работнікаў АПК і ААТ “Багушэвічы”. Істотную дапамогу ў арганізацыі бярэзінскага падворка, прадастаўлення на ім прадукцыі і пачастункаў ад нашага рэгіёна і афармлення музычнай часткі аказалі калектывы філіяла “Ома”, СУП “АграМАЗ”, ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”, “Пагосцкі” і “Уша”.

Арганізатары мерапрыемства, камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама сярод удзельнікаў выставы арганізавалі два творчых конкурсы: на лепшы падворак і на лепшае прыгатаванне бліноў “на калодцы”.

Барацьба была вельмі напружанай і захопліваючай, бо кожны з раёнаў імкнуўся праявіць сваю арыгінальнасць і непаўторнасць фантазіі пры выкананні пастаўленай задачы.

Бярэзінцы тут не сплахавалі і ў конкурсе на лепшы падворак занялі другое месца (дададзім, што першымі тут аказаліся прадстаўнікі Пухавіцкага раёна). Нікога не змагла пакінуць раўнадушным сцэнка з фільма “Вяселле ў Малінаўцы”, калі ў скокі пусціўся сам дырэктар ААТ “Уша” Павел Сугака.

А што: калі быць майстрам – дык на ўсе рукі і ва ўсіх справах!

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER