Дзе нядбайнасць, там бяда…

Date 26.09.2023 Man
Comment 320
Дзе нядбайнасць, там бяда…

Сухое і сонечнае надворье днем заканамерна змяняцца ноччу ледзь не замаразкамі, а гэта – падстава для многіх гаспадароў уласных дамоў пратапіть у хаце печку ці кацел. У асенне-зімовы час колькасць пажараў у жылым сектары павялічваецца, і не апошнюю ролю тут “іграюць” менавіта недагледжаныя печы альбо парушэнні правілаў карыстання імі. Штогод у Бярэзінскім раёне гараць дамы, лазні, гаспадарчыя пабудовы. А неасцярожнасць і абыякавасць людзей могуць прывесці не толькі да пажару і значных матэрыяльных страт, але і к чалавечым ахвярам.

Да прыкладу, у студзені 2022 годзе ў аграгарадку Брадзец на пажары, што паспачаўся з-за парушэння правілаў эксплуатацыі катла атаплення, загінуў пенсіянер, яшчэ адзін мужчына выратаваўся, але атрымаў апекі. Найбольш тыповыя “карціны”, што бачаць ратавальнікі падчас абследвання жылля людзей, наступныя: печы з расколінамі, непатынкаваныя коміны, наяўнасць рэчаў на гарачых ляжанках, няспраўныя дзверцы печы, недастатковых памераў металічны ліст на падлозе ля топліўнай дзверкі.

Неабходна памятаць:

- у печы не павінна быць расколін і шчылін, а комін павінен мець добрую цягу і быць пабеленым вапнавым растворам;

- кладзіце перад топкай на  падлозе металічны ліст памерамі 50х70 см – гэта будзе аховай для падлогі ад вуглей;

- не выкарыстоўвайце пры падпалцы лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці;

- пры топцы шчыльна зачыняйце дзверцы печкі ці катла;

- здыміце з гарачай ляжанкі вопратку і іншыя гаручыя матэрыялы;

- не пакідайце без нагляду печку, якая топіцца.

Зімовыя халады не пачуюць апраўданняў нядбайных гаспадароў накшталт: “не паспелі”, “забыліся”, “і так добра”. Нядбайнасць самога чалавека вядзе да бяды ў пераважнай колькасці выпадкаў пажараў. Улічвайце гэта і заўседы памятайце тэлефоны службы ратавання  - 101, 112.

 

Вольга Ермакова,

інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER