На гэты раз правяраючыя патурбавалі жыхароў весак Журоўка, Прудок, Шавярнічы, Арэшкавічы. Састарэлыя людзі, інваліды, шматдзетныя семьі – тыя катэгорыі грамадзян, якіх належыць праверыць у першую чаргу. Сярод гаспадароў домаўладанняў – нямала і тых, якія штодзень гуляюць з уласным лёсам: не ў меру ўжываюць спіртныя напоі, кураць у хаце, прымаюць у госці нядобранадзейныя кампаніі. Натуральна, для такіх людзей пажарная бяспека ва ўласным доме стаіць не на першым месцы… Доказ таго – шматлікія недакуркі ў доме, бутэлькі, бруд. А яшчэ няспраўныя пажарныя апавяшчальнікі, не пабеленыя і не вычашчаныя ад сажы коміны, расколіны вакол топачнай дзверкі печы. Як заўседы, заклікаем грамадзян дбайна сачыць за “справамі супрацьпажарнымі” ў доме, не пускаць у дом сумніўныя кампаніі, уручаем памяткі і буклеты. Па выніках праверак будуць рыхтавацца пісьмы для служб узаемадзеяння. Гэта неабходна для таго, каб аказаць дадатковую сацыяльную дапамогу асобным грамадзянам, а да некаторых людзей – прымяніць меры па папярэджванні правапарушэнняў і пажараў, што могуць здарыцца з-за адсутнасці ў людзей меры ва ўжыванні спіртных напояў.