Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!

Date 24.12.2021 Man
Comment 487

Перад намі цудоўныя святы Божага Нараджэння, якія мы перажываем заўсёды ў асаблівай атмасферы цеплыні і сярод самых блізкіх людзей.

Божае Нараджэнне заўсёды прыносіць радасць і надзею.

Надзею, што з Божай дапамогай мы пройдзем разам праз гэты цяжкі час пандэміі і хутка зноў зможам нармальна жыць, функцыянаваць, арганізоўваць у тым жа фармаце, што і раней, усе нашы ўрачыстасці і сустрэчы, якія ўзбагачаюць нашу веру і набліжаюць нас да Пана Бога і іншага чалавека.

Жадаю ў гэты святы час Нараджэння Пана быць блізка да вашых сем’яў, парафіяльных супольнасцей, чалавечых сэрцаў.Жадаю быць разам з вамі праз малітву, захоўванне нашых традыцый, праз веру і любоў.

У гэты выключны і адзіны на працягу ўсяго года вігілійны вечар жадаю падзяліцца аплаткай з усімі, каб гэтыя святы зблізілі нас яшчэ больш адзін з адным, нарадзілі ўзаемную зычлівасць і дабрыню, жаданы мір і прабачэнне, якія, як ніколі, патрэбныя нашаму грамадству.

Няхай гэтыя святы схіляюць нас усіх да чуласці ў дачыненні да хворых, бедных, самотных і церпячых.
Дарагія браты і сёстры!

Жадаю, каб святкаванне Божага Нараджэння было часам нараджэння і ўмацавання ў нас самага лепшага, прыгожага і высакароднага, а Новы 2022 год, які набліжаецца, быў поўны добрых хвілін, даў пачуццё бяспекі, а таксама ўпэўненасць, што

Божая любоў спадарожнічае ўсім тым, хто ёй давярае.

Благаслаўлёных святаў Божага Нараджэння і шчаслівага Новага года!

З павагай пробашч касцёла Маці Божай Міласэрнасці г.Беразіно
ксёндз Андрэй Фёдараў.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER