25 снежня — свята Божага Нараджэння

Date 24.12.2021 Man
Comment 715

Паважаныя хрысціяне каталіцкага веравызнання! Цёпла і сардэчна віншуем вас са святам Божага Нараджэння!

Светлае свята Божага Нараджэння — адно з самых значных і ўшанаваных у хрысціянскім свеце, з ім здаўна звязана шмат яркіх і добрых традыцый. Гэта час высакародных намераў, клопату аб блізкіх. Каштоўнасці, якія абвяшчае Божае Нараджэнне, блізкія і зразумелыя прадстаўнікам усіх канфесій. На працягу многіх стагоддзяў яны служаць асновай добрасуседства і ўзаемаразумення. Няма нічога больш важнага, чым мір на роднай зямлі, шчасце і дабрабыт у сем’ях, згода ў грамадстве.

Няхай святло гэтага вялікага свята напоўніць сэрцы спакоем і гармоніяй, падорыць цяпло сустрэч і ўпэўненасць у будучыні. Міру, дабра, сямейнага дабрабыту і цудоўнага настрою! Са светлым святам Божага Нараджэння!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённы савет ветэранаў.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER