Навагоднія цуды – кожнаму дзіцяці

Date 24.12.2021 Man
Comment 656

Сёння ў рамках акцыі “Напшы дзеці” намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Навіцкі і начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Алеся Цітова наведалі сем’і Юліі Абрамовіч і Сафіі Маразенка, якія пражываюць у г. Беразіно.

Прыйшлі яны павіншаваць з надыходзячым Новым годам дзетак, што выхоўваюцца тут. А ў кампанію з сабой запрасілі сапраўдных Дзядулю Мароза і Снягурку, якія шчодра раздавалі са свайго вялікага мяха смачныя падарункі! Ну, а затым усе дружна фатаграфаваліся на памяць і ў знак пацвярджэння таму, што гэтыя казачныя персанажы сапраўды існуюць і пры вельмі вялікім жаданні могуць выканаць любое  пажаданне. Бо Новы год – гэта сапраўдны час казак і цудаў, трэба толькі верыць у іх.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER